Першы канал нагадаў Лукашэнку пра лёс Бакіева
02.07.2010 18:06
—
Новости Политики
|
Тэме «Аднак, добры вечар! Значыцца, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, як дасведчаны, можна сказаць, закаранелы кіраўнік, загадзя рыхтуецца да выбараў. Бог з ім, што газавы канфлікт скончыўся патам. Нічым іншым, уласна, і не мог скончыцца. Гэта зусім не падстава для спынення рыторыкі з далёкімі наступствамі. Аляксандр Рыгоравіч працягвае скардзіцца на Расію. Гэтым разам — амерыканцам. „Маскве неабходны час, каб прывыкнуць да думкі, што Беларусь — гэта суверэнная і незалежная дзяржава, — заявіў Лукашэнка ў інтэрв’ю CNN. — У адваротным выпадку Расія рызыкуе страціць найбліжэйшага саюзніка, і гэта будзе незаменная страта“. Бог сведка: Масква якраз і спрабуе размаўляць з Беларуссю як з незалежнай і суверэннай дзяржавай. У той час як Лукашэнка ўпарта блытае паняцці саюзніка і нахлебніка.У гэтым, уласна, няма нічога новага. Новае ў тым, што Лукашэнка, які заўсёды лічыўся жорсткім і ашчадным гульцом, цяпер, падобна, бляфуе, не маючы на руках увогуле ніякіх карт. Гэта ўжо не гульня. Гэта істэрыка. Таварыш гросмайстар, конь так не ходзіць. Узнікае міжвольнае падазрэнне, што гэта, магчыма, не гросмайстар. „Вы павінны мець на ўвазе: у нас вельмі шмат надзейных сяброў. Акрамя Расіі, Еўрапейскага саюза ў нас выдатныя адносіны з Венесуэлай, Іранам, паўночнаафрыканскімі дзяржавамі, краінамі Блізкага Усходу, у тым ліку Ізраілем. І нават амерыканцы інвестуюць у Беларусь, — паведаміў Лукашэнка ў эфіры CNN. — І ў нас ёсць яшчэ адзін вельмі сур’ёзны партнёр і вельмі вялікі сябар — Кітайская Народная Рэспубліка“. Не май сто рублёў! Прыяцеля ў няшчасці пазнаеш. Не дай Бог Аляксандру Рыгоравічу пазнаць у няшчасці сваіх кітайскіх і ізраільскіх сяброў, а тым больш амерыканскіх інвестараў!Калі сур’ёзна: стабільнасць беларускай эканомікі і беларускай палітычнай мадэлі забяспечвалася датацыяй. Гэтая расійская — не кітайская і не іранская! — датацыя няўхільна змяншаецца і пагражае ў найбліжэйшай будучыні зменшыцца да нуля. Задачай Лукашэнкі заўсёды было захаваць датацыю. Але не цаной хоць якога абмежавання ўласнай улады. Бо каму ж тады датацыя? „Калі вы думаеце, што заўтра гэтыя так званыя расійскія субсідыі сыдуць, і мы тут жа абрынемся — дык нічога такога, — заявіў Лукашэнка CNN. — Мы нармальна стаім на нагах“. Ненармальна і не стаіце. У гэтым і справа. Гэта значыць, што насамрэч Лукашэнку няма чаго страчваць. Лепш памерці стоячы, чым памерці на каленях. Памятаеце, як у краху кіргізскага Бакіева Аляксандр Рыгоравіч разгледзеў свой лёс? Ён заявіў тады, што „народ зробіць найгрубейшую памылку, калі здрадзіць свайму прэзідэнту“.Аляксандр ЛУКАШЭНКА: „Няхай мяне асуджаюць, але здраджваць людзям — гэта самае ганебнае, што можа быць у гэтым свеце“. Пытанне ў тым, каго Аляксандр Рыгоравіч лічыць людзьмі, а каго не. Пажадана абвясціць увесь спіс. Аднак, да спаткання!» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Не гульнёй, а істэрыкай» назвалі на Першым тэлеканале Расіі апошнія заявы Лукашэнкі.
|
|