7 ліпеня пачнецца судовы працэс аб ліквідацыі "Гавары праўду!". 21.by

7 ліпеня пачнецца судовы працэс аб ліквідацыі "Гавары праўду!"

03.07.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Судовы працэс аб ліквідацыі грамадскай арганізацыі "Рух наперад", якая праводзіць кампанію "Гавары праўду!", прызначаны на 7 ліпеня ў 14 гадзін 10 хвілін у Гаспадарчым судзе Мінска.Пра гэта БелаПАН паведаміла намеснік дырэктара "Руху наперад" Ніна Пахлопка.

Паводле яе слоў, такое рашэнне прыняў суддзя Гаспадарчага суда Мінска Андрэй Аляшкевіч.

Між тым, як адзначыла Пахлопка, у арганізатараў "Руху наперад" дагэтуль адсутнічаюць арыгіналы рэгістрацыйных дакументаў. "На гэты момант у нас іх няма. Пасля вобыску, праведзенага ў офісе арганізацыі 18 мая, памяшканне было апячатанае. У нас нават няма пратакола канфіскацыі маёмасці з офіса. Мы не ведаем, што з яго вывозілі, а што пакінулі на месцы. Я сустрэлася з начальнікам упраўлення папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама Анатолем Сукалам. Ён клятвенна запэўніў, што 2 ліпеня нам адкрыюць офіс для атрымання хаця б пячаткі, якой мы маглі б праштампаваць дакументы. Аднак у апошні момант Сукала адмовіўся і заявіў, што нічога не можа зрабіць. Я адзначыла, што без арыгіналаў устаноўчых дакументаў нашы паўнамоцтвы ў судзе папросту не прызнаюць, на што ён сказаў, што гэта не яго праблема", — сказала Пахлопка.

Паводле яе слоў, без пячаткі, без арыгіналаў дакументаў аб рэгістрацыі аб'яднання "Рух наперад" суд можа заявіць, што адказчык не з'явіўся, і ліквідаваць аб'яднанне нібыта ў адсутнасць адказчыка. "Нават нягледзячы на тое, што ўсе адказчыкі будуць прысутнічаць у судзе. Проста таму, што нашы паўнамоцтвы ў судзе не могуць быць прызнанымі", — сказала Пахлопка.

Яна паведаміла, што з моманту рэгістрацыі "Руху наперад" ад рэгіструючага органа да іх не паступала ніякіх прэтэнзій. Нават не было ніводнай праверкі за ўсе чатыры месяцы працы.

"Рух наперад" быў зарэгістраваны рашэннем Мінгарвыканкама 2 лютага 2010 года. Яго дырэктарам з'яўляецца лідэр грамадзянскай ініцыятывы "Гавары праўду!" паэт Уладзімір Някляеў. Унутраная праграма арганізацыі прадугледжвае правядзенне кампаніі "Гавары праўду!". 3 чэрвеня Пахлопка атрымала ліст з аддзела ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама, у якім паведамляецца, што ў гаспадарчы суд Мінска пададзены іск аб пазбаўленні "Руху наперад" дзяржрэгістрацыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Судовы працэс аб ліквідацыі грамадскай арганізацыі "Рух наперад", якая праводзіць кампанію "Гавары праўду!", прызначаны на 7 ліпеня ў 14 гадзін 10 хвілін у Гаспадарчым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика