Мядзведзеў парэкамендаваў свайму беларускаму калегу палітычна падтрымліваць Мытны саюз, а не займацца спамам
03.07.2010
—
Новости Политики
|
![]() "Галоўнае, каб была палітычная падтрымка. Гэта нават не ў маёй кампетэнцыі, а ў кампетэнцыі нашага калегі. Гэта значна больш карысна, чым спамам займацца — лісты рассылаць, я маю на ўвазе", — цытуе РІА Новости словы Мядзведзева на нарадзе ў Благавешчанску, паведамляе БелаПАН Нагадаем, на гэтым тыдні Аляксандр Лукашэнка накіраваў лісты, у якіх выклаў пазіцыю па газавым канфлікце з Расіяй, у газету "Правда", а таксама буйным расійскім бізнесменам. Дзмітрый Мядзведзеў на нарадзе таксама заявіў, што для Расіі Мытны саюз з'яўляецца абсалютным прыярытэтам. "Мытны саюз — гэта абсалютны прыярытэт, звярніце на гэта асаблівую ўвагу. Мы не павінны ствараць дадатковых працэдур, якія ўскладняюць уезд людзей, увоз тавараў і грошай у нашу краіну", — адзначыў расійскі прэзідэнт. На нарадзе з удзелам Мядзведзева кіраўнік Федэральнай мытнай службы Андрэй Бельянінаў праінфармаваў, што яго ведамства два дні працуе ва ўмовах Мытнага саюза. "Пакуль ніякіх надзвычайных здарэнняў няма, можа быць, таму што выхадныя, а можа быць, таму, што новыя правілы павінны быць яшчэ асэнсаваныя юрыдычнымі асобамі", — сказаў ён. "Пакуль усё нармальна, пакуль трывогі ёсць, і самая вялікая з іх — фармат Мытнага саюза", — дадаў Бельянінаў. Ён удакладніў, што з беларускімі калегамі расійская мытная служба працуе нават больш, чым з казахстанскімі. "Трэба завяршаць без палітыкі", — сказаў Мядзведзеў. Ён таксама пацікавіўся, ці ёсць ў Федэральнай мытнай службы кантакт з беларускімі калегамі. "Так, поўны кантакт", — запэўніў Бельянінаў. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў лічыць, што ў Мытнага саюза павінна быць палітычная падтрымка і рэкамендуе сваім калегам займацца менавіта гэтым. |
|