На наступным тыдні будзе вылучаны адзіны кандыдат ад апазіцыі для ўдзелу ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі
03.07.2010
—
Новости Политики
|
![]() Паводле яго слоў, прыняцце працэдуры пройдзе на пасяджэнні, арганізаваным Радай беларускай інтэлігенцыі. Колас нагадаў, што па выніках кансультацый рады з лідэрамі палітычных партый, рухаў і грамадскімі дзеячамі, якія адбыліся на працягу красавіка—чэрвеня, Яраслаў Раманчук, Мікалай Статкевіч, Аляксандр Казулін, Аляксандр Ярашук, Сяргей Калякін, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі і Рыгор Кастусёў пагадзіліся ўдзельнічаць у вызначэнні адзінага кандыдата і выкарыстаць пляцоўку рады дзеля дасягнення дамоўленасці аб супольных дзеяннях. Аднак, паводле яго слоў, Андрэй Саннікаў яшчэ не вызначыўся са сваім удзелам у гэтым працэсе, а Аляксандр Мілінкевіч і Алесь Міхалевіч адмовіліся ўдзельнічаць у ім. Як адзначыў Колас, па выніках перамоў рады з лідэрамі беларускай апазіцыі выявіліся асобы, схільныя да кансалідацыі і каманднай працы. "І калі гэтыя асобы змогуць аб'яднацца, то ўтворыцца прэцэдэнт, з якім павінны будуць лічыцца астатнія ўдзельнікі палітычнага працэсу", — падкрэсліў Колас. Паводле яго слоў, з гэтай каманды і будзе вылучаны адзіны кандыдат ад апазіцыі для ўдзелу ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Удзельнікі пасяджэння далі рэйтынгавую ацэнку варыянтам працэдуры вызначэння адзінага кандыдата. Гэтыя варыянты прапанаваныя партыямі, рухамі, ініцыятывамі і асобнымі палітыкамі згодна з патрабаваннямі стратэгіі перамогі на прэзідэнцкіх выбарах. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На наступным тыдні лідэры апазіцыі павінны прыняць працэдуру вылучэння адзінага кандыдата ад дэмсіл на прэзідэнцкія выбары.
|
|