Міждзяржрада ЕўрАзЭС прыняла рашэнне з ліпеня запусціць Мытны саюз
05.07.2010 10:53
—
Новости Политики
|
Міждзяржрада ЕўрАзЭС прыняла рашэнне з ліпеня запусціць Мытны саюз. Пра гэта сёння на пасяджэнні Міждзяржаўнае Рады Еўразійскай эканамічнай супольнасці ў пашыраным складзе паведаміў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.
«Самым галоўным дасягненнем 10‑гадовай гісторыі ЕўрАзЭС, безумоўна, з’яўляецца завяршэнне фармавання Мытнага саюза. Гэта сапраўды знамянальная падзея і зараз, абмяркоўваючы ў вузкім коле гэтае пытанне, мы вырашылі сёння падпісаць гэты дакумент і запусціць з ліпеня месяца Мытны саюз», — сказаў Нурсултан Назарбаеў. Ён нагадаў, што ў рамках Мытнага саюза дзейнічае Адзіны мытны тарыф, прыняты дагавор аб Мытным кодэксе. Акрамя таго, ужо актыўна прапрацоўваецца пытанне аб наступным этапе інтэграцыі — фармаванні прававой базы Адзінай эканамічнай прасторы.Па словах прэзідэнта Казахстана, праз 10 гадоў з моманту заснавання ЕўрАзЭС можна ўпэўнена канстатаваць, што гэта супольнасць з’яўляецца найбольш паспяховым інтэграцыйным аб’яднаннем на постсавецкай прасторы. Нурсултан Назарбаеў выказаў упэўненасць, што супольнасць і надалей будзе адпавядаць самым высокім стандартам у галіне міжнароднага супрацоўніцтва і эканамічнай інтэграцыі. «За гэты перыяд ЕўрАзЭС стала паўнавартасным інтэграцыйным аб’яднаннем з шырокім мандатам дзеянняў. Сёння гэта рэальная пляцоўка для паглыблення інтэграцыі нашых дзяржаў у эканоміцы, навуцы, адукацыі, культуры, сацыяльнай сферы і іншых галінах дзейнасці», — адзначыў ён.Акрамя таго, Нурсултан Назарбаеў з задавальненнем адзначыў, што дзеянні, якія прынятыя ў рамках ЕўрАзЭС, дапамаглі ў нейкай ступені паспяхова перажыць сусветны фінансавы крызіс. У гэтых мэтах быў створаны антыкрызісны фонд, распрацаваны і рэалізуецца план сумесных мераў па пераадоленні негатыўных наступстваў фінансавага крызісу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта сёння паведаміў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.
|
|