Пасольства Беларусі: Сюжэты на НТВ псуюць стасункі з Расіяй
05.07.2010 14:59
—
Новости Политики
|
У амбасадзе Беларусі ў Расеі назвалі выкрывальны сюжэт на тэлеканале НТВ «злачынным».
«Скандальныя сюжэты» супраць Аляксандра Лукашэнкі, якія прайшлі па расейскіх тэлеканалах, псуюць расійска‑беларускія стасункі. Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» заявіў прэс‑сакратар амбасады Беларусі ў Расеі Віталь Сліўка. «Вылучаць блюзнерскія абвінавачванні ў адрас кіраўніка дзяржавы недапушчальна і злачынна. Гэта домыслы, якія не маюць пад сабой глебы, і набор каментараў, якія з кантэксту выкінулі», — сказаў Сліўка. «Асабліва сумна, што яны (сюжэты) з’явіліся напярэдадні сустрэчы ў Астане, якая праходзіць сёння і на якой плануецца падпісанне шэрагу дакументаў, звязаных з мытным саюзам», — падкрэсліў прэс‑сакратар. «Я не думаю, што гэта будзе спрыяць умацаванню сяброўства і паразумення, і спадзяюся, што гэтыя сюжэты не з’яўляюцца афіцыйным выражэннем палітыкі расейскага кіраўніцтва», — дадаў ён. Нагадаем, што ўчора расейскі тэлеканал НТВ распавёў праўду пра палітычныя знікненні і забойствы апазіцыянераў у Беларусі. У праграме «Надзвычайнае здарэнне» на тэлеканале НТВ быў паказаны фільм «Хросны бацька», у якім было расказана пра загадкавую смерць віцэ‑спікера Вярхоўнага Савета Беларусі Генадзя Карпенкі, выкраданні і забойствы былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, віцэ‑спікера Вярхоўнага Савета, былога кіраўніка Цэнтравыбаркаму Віктара Ганчара, журналіста Дзмітрыя Завадскага, бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага. У фільме прыводзяцца архіўныя інтэрв’ю з выкрадзенымі апазіцыянерамі і іх сваякамі, і наўпрост кажацца пра датычнасць беларускіх уладаў да знішчэння палітычных апанентаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У амбасадзе Беларусі ў Расеі назвалі выкрывальны сюжэт на тэлеканале НТВ
|
|