Прэс‑служба Лукашэнкі: з рэакцыяй на скандальны фільм НТВ спяшацца не будзем
05.07.2010 18:07
—
Новости Политики
|
Аляксандр Лукашэнка праінфармаваны пра фільм «Крёстный батька», які напярэдадні паказаў тэлеканал НТВ. Але з афіцыйнай рэакцыяй на яго спяшацца не будзе, паведаміў кіраўнік прэс‑службы прэзідэнта Павел Лёгкі: Павел Лёгкі: «Я думаю, што афіцыйная рэакцыя будзе, але крыху пазней. Прэзідэнт, як і яго калегі, кіраўнікі Расіі і Казахстана, цяпер займаецца сур’ёзнай справай, якая будзе вызначаць жыццё нашай краіны. А рэакцыя на гэты брудны інфармацыйны закід — справа другая». Нагадаем, цяпер Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з афіцыйным візітам у Астане, дзе праходзіць саміт ЕўрАзЭС. Прэзідэнты Беларусі, Расіі і Казахстана «у вузкім коле» абмеркавалі Мытны саюз, які пачынае дзейнічаць з 6 ліпеня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка праінфармаваны пра фільм «Хросны бацька», паведаміў кіраўнік прэс‑службы прэзідэнта Павел Лёгкі.
|
|