Лукашэнка: Мытны саюз для Расіі — своеасаблівая гульня. 21.by

Лукашэнка: Мытны саюз для Расіі — своеасаблівая гульня

17.07.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь у Мытным саюзе пакуль нічога асабліва не набывае, але і не страчвае. Аб гэтым заявіў сёння прэзідэнт Беларусі, адказваючы на пытанні журналістаў.Аляксандр Лукашэнка расказаў журналістам, што на адным з закрытых пасяджэнняў ён спытаў у Дзмітрыя Мядзведзева: «Вы што, хочаце стварыць МС, каб пужнуць Захад — калі вы нас у СГА не бераце, то мы сваю СГА тут створым? Калі так, то вы нам скажыце, можа мы вас у гэтым і падтрымаем». Адказ расійскага прэзідэнта быў такі: «А што тут дрэннага, можа і так».

«Я ўсё больш пераконваюся, што Расія будуе сваю палітыку, каб запужаць не толькі бліжэйшых сваіх партнёраў, але і далёкіх. Маўляў, мы вам тут пакажам. Вы ведаеце, свет змяніўся — сёння ніхто нікому не «пакажа», — сказаў беларускі лідэр.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, Мытны саюз для Расіі, відаць, своеасаблівая вялікая гульня.

«Расія ў гэтым Мытным саюзе пакуль толькі набывае. Мы нічога не набываем, але і не страчваем, таксама як і Казахстан. Вось на гэтым этапе мы яшчэ нічога не страчваем. А ўжо далей пойдуць перагаворы па роўным доступе да трубаправоднага транспарту. Гэта значыць ужо Казахстан павінен атрымаць права транспартаваць па расійскіх шляхах свае тавары ў Беларусь і наадварот. Вось тады і паглядзім, ці згодзіцца Расія ўпусціць казахстанскую нафту і прыродны газ у свае трубы, каб была канкурэнцыя на рынку. Вось тады і ўбачым, патрэбны ёй сапраўды Мытны саюз ці не. Час пакажа, хто чаго варты ў гэтым жыцці», — рэзюмаваў прэзідэнт.
Крынiца: БЕЛТА
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь у Мытным саюзе пакуль нічога асабліва не набывае, але і не страчвае. Аб гэтым заявіў сёння прэзідэнт Беларусі, адказваючы на пытанні журналістаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика