Беларусь будзе закупляць іранскую нафту
17.07.2010 13:42
—
Новости Политики
|
Гэта асобны праект акрамя здабычы нафтавай сыравіны з радовішча Джофейр. Пра гэта заявіў беларускі пасол у Іране Віктар Рыбак, перадае Гэтая інфармацыя наўпрост пераклікаецца з нядаўняй заявай віцэ-прэм"ера Уладзіміра Сямашкі: па яго словах, ужо ў кастрычніку гэтага года Беларусь пачне прамысловую здабычу нафты ў Іране і будзе ў далейшым штогод здабываць 1,5 млн тон"чорнага золата». Цалкам верагодна, што Беларусь будзе разлічвацца з Іранам за нафту не толькі грашыма, але і прадукцыяй сваёй прамысловасці. Як сказаў Віктар Рыбак, па выніках першых пяці месяцаў года беларускі экспарт у Іран вырас у 4,7 разы. «Разам з прадукцыяй нафтахімічнага комплексу, ільвіную долю экспарту склалі акрылавыя валокны, пайшлі пастаўкі кар"ерных самазвалаў", - сказаў беларускі амбасадар. Таксама, па яго словах, «вядзецца сур"ёзная праца па пастаўках металапрадукцыі". І ўжо ў гэтым годзе ў Іране запрацуе вытворчасць па зборцы грузавікоў Мінскага аўтазавода. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта асобны праект акрамя здабычы нафтавай сыравіны з радовішча Джофейр.
|
|