Праграма «Час» расказала пра Лукашэнку і забойствы
18.07.2010 17:26
—
Новости Политики
|
Беларуская цэнзура прагапіла навінную праграму на ОРТ з забойчай крытыкай кіраўніка. Яшчэ адзін расійскі тэлеканал звінаваціў Аляксандра Лукашэнку ў датычнасці да забойстваў і іншых злачынстваў. 16 ліпеня ў вечаровай праграме навінаў ОРТ паказала сюжэт аб Праграмы Першага расейскага тэлеканала (ОРТ) выкарыстоўвае канал АНТ. Звычайна ўсе сюжэты, датычныя Беларусі, цэнзуруюць. Аднак з праграмай навінаў адбыўся збой, і цэнзура не спрацавала. Напэўна, сюжэта пра Беларусь не было ў ранейшых інфармацыйных выпусках або проста спёка размарыла цэнзараў АНТ.Як раней НТВ, цяпер ОРТ знішчальна крытыкуе Лукашэнку і дае слова ягоным апанентам. Вось тэкст сюжэту ОРТ. «Беларуская апазіцыя запатрабавала ўзбудзіць крымінальную справу пасля выхаду на тэлеэкраны фільма, дзе гаворка ідзе аб магчымай датычнасці кіраўніцтва краіны да гучных знікненняў людзей.На думку беларускіх апазіцыянераў, Генеральная пракуратура Беларусі павінна хоць неяк адрэагаваць на паказаны тэлеканалам НТВ дакументальны фільм «Хросны бацька». Пакуль жа ніякай прававой ацэнкі, ці датычны Аляксандр Лукашэнка да выкраданняў і забойстваў палітыкаў і журналістаў, пракуратура не дае. Дзіўныя паводзіны беларускіх праваахоўных органаў, што ніяк не адрэагавалі на сенсацыйныя выкрыцці ў фільме, на думку беларускіх дэмакратаў, звязаныя акурат з тым, што 11 гадоў таму ўсе гэтыя людзі зніклі па загадзе Лукашэнкі. Анатоль Лябедзька, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі: «У нармальнай цывілізаванай краіне пракуратура павінна была б узбудзіць крымінальную справу па факце самога фільма. Мы маем намер звярнуцца ў Еўрапейскі парламент на прадмет правядзення спецыяльных парламенцкіх слуханняў аб злачынствах, якія былі здзейснены ў Беларусі». Сапраўды, ніякай афіцыйнай рэакцыі на выкрывальніцкі фільм у Беларусі не было. Праўда, вельмі нечакана адвакатам Аляксандра Лукашэнкі выступіў Міхаіл Саакашвілі.Той самы Саакашвілі, які яшчэ нядаўна крытыкаваў беларускага кіраўніка за дыктатуру і нават пасылаў у Мінск спецгрупу. Пра яе выкрыццё беларускія спэцслужбы далажылі напярэдадні выбараў 2006 года, абвінаваціўшы «людзей Саакашвілі» у падрыхтоўцы ў Беларусі рэвалюцыі па сцэнары тбіліскай «рэвалюцыі ружаў». Міхаіл Саакашвілі: «Ну, Барыс Грызлоў, старшыня Дзяржаўнай Думы Расіі: «Што тычыцца прэзідэнта Грузіі Саакашвілі, то я думаю, усім зразумела, што нам з ім асабіста гаварыць няма пра што, і любая тэматыка, звязаная з паляпшэннем адносінаў паміж Расеяй і Грузіяй, магчымая толькі пры змене прэзідэнта. А тое, што яму далі права выступіць па тэлебачанні Беларусі, я расцэньваю як несяброўскі крок у дачыненні да Расеі». Генадзій Зюганаў, старшыня Кампартыі Расіі: «Што датычыць прыёму Саакашвілі ў Беларусі, то гэта пытанне да беларускага боку. Я магу толькі выказаваць шкадаванне, што чалавека, у якога рукі па локаць у крыві, прымаюць у братняй Беларусі, якую я вельмі люблю і паважаю. З другога боку, вы нядаўна бачылі, што мадам Хілары аб’ехала ўсю Усходнюю Еўропу і ўвесь Каўказ, працягваючы скалочваць антырасійскі блок, пачынаючы з Прыбалтыкі і сканчаючы Грузіяйй. І нічога новага ў гэтым няма». Уладзімір Жырыноўскі, старшыня То бок два дыктатары: адзін на Каўказе, другі тут, на мяжы з Польшчай. І яны, як рука руку, адзін другога мыюць. Лукашэнка разумее, што яму канец. Але Бакіеў да яго прыбег, цяпер у Турцыю ўцёк. А Лукашэнка куды паедзе? Толькі ў Тбілісі. Яго нідзе не прымуць. Таму яны і сустракаюцца цяпер. І Саакашвілі разумее, што яму давядзецца бегчы. Вось так яны, дыктатары, адзін аднаго падтрымліваюць, каб у будучыні мець магчымасць адыходу». Сам Аляксандр Лукашэнка дэманстратыўна аб фактах, паказаных у фільме, прылюдна не гаворыць. Але сёння ў Гомельскай вобласці, куды ён па паведамленнях Беларускага інфармацыйнага агенцтва, паехаў знаёміцца з тэхналогіяй плюшчэння збожжа, ён распавёў фантастычныя рэчы. Аляксандр Лукашэнка: «Яны крычаць, што не будуць транспартаваць газу і нафты па нашых трубаправодных сістэмах, дык Гаспод з імі. Прыйдзе нафту іншая ў гэтыя трубы і пойдзе ў Еўропу і Ўкраіну, прыйдзе газ другі і пойдзе ў Еўропу, Беларусь і Украіну. Якія праблемы?!" Праблема ў тым, што, падобна, Лукашэнка забыўся, што труба належыць па пагадненні «Газпрому» і ідзе яна з Расіі, так што павярнуць яе ў іншы бок проста немагчыма.Заляцацца з Саакашвілі, як і ляпіць з Расеі ў вачах сваіх грамадзян вобраз ворага, на думку міжнародных палітолагаў, Лукашэнка пачаў не проста так. Праз год у Беларусі выбары. І Лукашэнка імкнецца зрабіць усё магчымае, каб захаваць уладу. Давід Крэймэр, галоўны эксперт па краінах Усходняй Еўропы аналітычнага цэнтра імя Джорджа Маршала: «Яго прыярытэт — гэта застацца пры ўладзе. Кантраляваць усё. Ён пастаянна жанглюе сваімі тактыкамі, каб застацца ва ўладзе, ўтрымліваць кантроль у сваіх руках, ва ўрадзе, у краіне. Адзін дзень ён сябруе з Расеяй, іншы не сябруе. Гэтаксама ён паводзіць сябе з Захадам.Замест таго, каб сказаць прадстаўнікам Еўрасаюзу, што ён гатовы супрацоўнічаць з ім, ён сказаў, што не будзе скакаць пад іх дудку. Ён, безумоўна, разумны, але дыктатарская жылка і жаданне застацца ля ўлады засланяе ўвесь здаровы сэнс». Аляксандр Рар, нямецкі палітолаг: «У яго вельмі складаная сітуацыя, бо, натуральна, на Захадзе яго ўважаюць хтосьці аўтарытарным лідэрам, хтосьці — дыктатарам. Яму трэ будзе прайсці праз год вельмі складаныя прэзідэнцкія выбары і калі ў яго зноў не будзе альтэрнатыўных кандыдатаў, і пад цэнзурай будуць СМІ, і апазіцыю будуць не дапускаць да ТВ, то, я думаю, ён зноў закрые сабе ўсе магчымасці працаваць з Захадам, Еўрапейскім Звязам». Зрэшты, апошнія ўказы Лукашэнкі гавораць пра адваротнае. Цэнзура ў Беларусі толькі ўзмацняецца.З 1 ліпеня Інтэрнэт у гэтай краіне пад цвёрдым кантролем дзяржавы. З гэтага часу законна можна блакаваць доступ да інфармацыйных рэсурсаў, якія ўлады палічаць экстрэмісцкімі. І 1 ж ліпеня прыняты новы закон Беларусі «Аб псіхалагічнай дапамозе». Паводле аднаго з артыкулаў гэтага закона, дактарам ставіцца ў абавязак парушаць клятву Гіпакрата.Беларускія псіхолагі з гэтага часу абавязаны паведамляць у праваахоўныя органы інфармацыю, якая складае прафесійную тайну, калі яна змяшчае звесткі аб злачынстве, што рыхтуецца. Падзяліцца навіной:
nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская цэнзура прагапіла навінную праграму на ОРТ з забойчай крытыкай кіраўніка. |
|