Дэпутаты збяруцца 7 верасня
21.07.2010 13:46
—
Новости Политики
|
Пазачарговая сэсія Палаты прадстаўнікоў пройдзе 7 верасьня. Адпаведны ўказ за № 364 падпісаў Аляксандар Лукашэнка. Жаданьне правесьці пазачарговую сэсію дэпутаты Палаты прадстаўнікоў выказалі ў апошні дзень веснавой сэсіі — 30 чэрвеня. Паколькі самі яны ня могуць прызначыць пазачарговую сэсію, то вымушаныя былі зьвярнуцца па дазвол да кіраўніка дзяржавы. У парадку дня пазачарговай сэсіі пяць пунктаў. Чатыры зь іх тычацца фінансаў, а пяты сфармуляваны так: «Іншыя пытаньні пры неабходнасьці». Гэты пункт і дае аналітыкам падставу меркаваць, што падчас менавіта гэтай сэсіі будзе прызначана і дата чарговых прэзыдэнцкіх выбараў.Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік у размове са «Свабодай» сказаў, што ніякіх навінаў пра тэрмін правядзеньня выбараў няма. Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына цяпер знаходзіцца ў адпачынку. Паводле словаў яе блізкіх, яна знаходзіцца ў расейскім Калінінградзе, дзе ў свой час вучылася на юрыдычным факультэце тамтэйшага ўнівэрсытэту. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў пройдзе 7 верасня. Адпаведны ўказ за № 364 падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
|
|