Збіраць подпісы за Мілінкевіча будуць 5-6 тысяч чалавек
26.07.2010 12:55
—
Новости Политики
|
Ініцыятыўная група па зборы подпісаў у падтрымку Аляксандра Мілінкевіча як кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі можа налічваць ад 5 да 6 тысяч чалавек. Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч: «Мы правядзем тры этапы фармаваньня ініцыятыўнай групы. Першы ўжо фактычна завяршаецца. Мы зьвярнуліся да актывістаў руху „За свабоду“ пераважна ў рэгіёнах. Яны напісалі спэцыяльную заяву пра сваю згоду ўдзельнічаць у ініцыятыўнай групе і запоўнілі анкету. І мы маем сёньня ўжо больш за тысячу такіх дакумэнтаў. На другім этапе мы будзем працаваць над стварэньнем выбарчага блёку. У яго ўвойдуць партнэрскія арганізацыі, якія таксама хочуць удзельнічаць у выбарчай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча. І таму мы плянуем павялічыць колькасьць ініцыятыўнай групы за кошт сябраў гэтых арганізацыяў. Трэці этап — выхад на шырокія колы грамадзтва. Аляксандар Мілінкевіч на сёньня, можа, найбольш вядомая асоба сярод дзейных апазыцыйных палітыкаў. І таму мы зьвернемся да людзей, якія яго падтрымліваюць, з прапановай далучыцца да агульнай справы. Такім чынам, на момант падачы дакумэнтаў у ЦВК мы разьлічваем выйсьці на склад групы ў 5–6 тысяч чалавек». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ініцыятыўная група па зборы подпісаў у падтрымку Аляксандра Мілінкевіча як кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі можа налічваць ад 5 да 6 тысяч чалавек. ... |
|