Лукашэнку прапануюць падпісаць Дэкларацыю аб суверэнітэце Беларусі. 21.by

Лукашэнку прапануюць падпісаць Дэкларацыю аб суверэнітэце Беларусі

30.07.2010 12:17 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская апазіцыя прапануе прэзідэнту Аляксандру Лукашэнке падпісаць Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. 20-гадоў таму дзеючы кіраўнік дзяржавы ў якасці дэпутата Вярхоўнага Савета ўжо галасаваў за гэты дакумент.

Аднак, на думку старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, зараз прыйшоў час усім былым дэпутатам зрабіць гэта яшчэ раз:

— Я думаю, што з пазіцыі сённяшняга дня трэба проста канстатаваць, што ў дэкларацыі ёсць бацькі, гэта тыя дэпутаты, якія лабіравалі прыняццё дэкларацыі, якія галасавалі за дэкларацыю, — вось яны і ёсць калектыўным бацькам. Бацькоў не выбіраюць — яны такія, якія ёсць. Да гэтых людзей павінна быць пэўная павага і пашана, таму што яны юрыдычна аформілі аднаўленне Беларусі як незалежнай дэмакратычнай краіны.

Пры гэтым Анатоль Лябедзька лічыць, што Аляксандр Лукашэнка наўрад ці пагадзіцца ўзяць удзел у гэтай акцыі. Бо ў якасці прэзідэнта не пажадае ставіць свой подпіс побач з аўтографамі былых дэпутатаў, тым больш апазіцыянераў.

Падзяліцца навіной: 
Кастусь Вансяцкі, радыё «Рацыя»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская апазіцыя прапануе прэзідэнту Аляксандру Лукашэнке падпісаць Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. 20-гадоў таму дзеючы кіраўнік дзяржавы ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика