Уладзімір Някляеў: Кампанія «Гавары праўду!» будзе працягнута
30.07.2010
—
Новости Политики
|
![]() Як паведамлялася раней, 29 ліпеня суддзя Андрэй Аляшкевіч задаволіў іск Мінгарвыканкама, прызнаўшы дагавор арэнды памяшкання ўстановы «Рух наперад» у ТАА «Ціна Влаці» «нікчэмным», што дае юрыдычную аснову для ліквідацыі «Руху наперад». Трэба адзначыць, што 7 ліпеня гэты ж суддзя не задаволіў іск Мінгарвыканкама аб пазбаўленні дзяржаўнай рэгістрацыі «Руху наперад». Гарвыканкам запатрабаваў прызнаць рэгістрацыю «Руху наперад» несапраўднай у сувязі з прадстаўленнем «заведама непраўдзівых звестак», якія тычацца дагавора аб арэндзе памяшкання. У Някляева выклікаюць неўразуменне дзеянні суддзі Аляшкевіча. «Спачатку ён прымае рашэнне аб тым, што „Рух наперад“ працуе ў адпаведнасці з заканадаўствам, што ўсе дакументы аб рэгістрацыі аформленыя правільна. А праз некаторы час ён выносіць супрацьлеглае рашэнне на падставе адных і тых жа дакументаў», — сказаў лідэр кампаніі. «Штодзень адбываюцца дзесяткі, сотні выпадкаў, калі пад ціскам вышэйшых інстанцый суддзі, чыноўнікі мяняюць свае рашэнні, — дадаў Някляеў. — Ідзе працэс маральнага разлажэння грамадства, і я пайшоў у палітыку, каб паспрабаваць яго прадухіліць». «Улады робяць усё, каб спыніць нашу дзейнасць. Адмена рэгістрацыі зробіць яе незаконнай, за што прадугледжана крымінальная адказнасць», — заўважыў Някляеў. Ён паведаміў, што рашэнне Гаспадарчага суда Мінска будзе абскарджанае ў вышэйшай інстанцыі. У выпадку адмены рэгістрацыі «Руху наперад» выйсце адно — зарэгістраваць новую арганізацыю. «Мы займаліся гэтым пытаннем яшчэ да судовых пасяджэнняў, паколькі дапускалі не лепшае для нас развіццё падзей», — сказаў палітык. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|