Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся да Палаты прадстаўнікоў
09.08.2010
—
Новости Политики
|
Лідэр Руху “За Свабоду” заклікае прыняць папраўку ў Выбарчы кодэкс, якая гарантуе прадстаўнікам кандыдатаў ўдзел у падліку галасоў.Ліст Аляксандра Мілінкевіча адрасаваны старшыні Палаты Прадстаўнікоў Уладзіміру Андрэйчанку.
Аляксандр Мілінкевіч нагадвае ў сваім звароце, што ў краіне па-ранейшаму існуе постімперская пагроза страты незалежнасці. Каб абараніць суверэнітэт і развіваць эканоміку, краіне неабходна сістэмнае рэфармаванне ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах. Галоўным партнёрам у пераўтварэннях, паводле лідэра Руху “За Свабоду”, можа і гатовы стаць Еўрапейскі саюз. Аляксандр Мілінкевіч заклікае праявіць волю да выразных і маштабных пераменаў. Ён прапануе Палаце Прадстаўнікоў на пазачарговай сесіі 7 верасня прыняць папраўку ў Выбарчы кодэкс, якая будзе гарантаваць кожнаму незалежнаму кандыдату ў прэзідэнты наяўнасць яго прадстаўнікоў у складзе выбарчых камісіяў усіх узроўняў. “Так робіцца ва ўсіх цывілізаваных краінах, нават у суседніх Украіне і Расіі. Гэта можа стаць першым крокам па дэмакратызацыі палітычнага жыцця. Сумленны і сумесны падлік галасоў – перадумова прызнання выбараў за мяжой і даверу да іх вынікаў саміх беларусаў”, – падкрэслівае Аляксандр Мілінкевіч, паведамляе прэс-служба лідэра. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідэр Руху “За
|
|