Лёс крымінальнай справы Банкаўскаса невядомы. 21.by

Лёс крымінальнай справы Банкаўскаса невядомы

27.08.2010 12:04 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па-ранейшаму невядомы лёс крымінальнай справы, распачатай у Беларусі ў дачыненні да кіраўніка коннай паліцыі Вільнюса Лаймонаса Банкаўскаса.

У Генеральнай пракуратуры Беларусі аспрэчылі інфармацыю літоўскіх СМІ аб тым, што матэрыялы справы Банкаўскаса нібы перададзеныя ў гэта ведамства. Нічога невядома аб крымінальнай справе Банкаўскаса і ў Генпракуратуры Літвы, а ў Камітэце дзяржбяспекі Беларусі сітуацыю з вызваленнем высокапастаўленага літоўскага паліцэйскага па-ранейшаму не каментуюць.

Банкаўскас быў затрыманы 16 жніўня ў Ашмянах (Гродзенская вобласць) згодна з артыкулам 108 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Беларусі (затрыманне па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ва ўчыненні злачынства). У яго знайшлі 45,5 грама амфетаміну. Паводле падазрэння ў кантрабандзе (арт. 228 Крымінальнага кодэкса Беларусі) Банкаўскас быў змешчаны ў следчы ізалятар Гродна. 19 жніўня тэрмін утрымання літоўца пад вартай быў прадоўжаны да 10 сутак, а матэрыялы яго крымінальнай справы перададзены ва ўпраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці.

Сваякі затрыманага сцвярджалі, што наркотыкі яму падкінулі, а некаторыя літоўскія СМІ паведамілі пра нібыта вярбоўку літоўскага паліцэйскага беларускімі спецслужбамі. У КДБ Беларусі гэтую інфармацыю адмаўлялі.

25 жніўня Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў (ЦІГС) КДБ Беларусі афіцыйна паведаміў пра вызваленне Банкаўскаса. «Грамадзянін Літвы Лаймонас Банкаўскас вызвалены з-пад варты следчым тэрытарыяльнага органа КДБ Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з ч. 4 арт. 119 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з пракуратурай Гродзенскай вобласці», — паведамлялася ў прэс-рэлізе, размешчаным на сайце КДБ.

Чацвёртая частка артыкула 119 КПК абвяшчае: «Мера стрымання адмяняецца, калі ў ёй знікае далейшая неабходнасць, або змяняецца на больш строгую ці больш мяккую, калі гэта выклікаецца абставінамі крымінальнай справы».

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Генеральнай пракуратуры Беларусі аспрэчылі інфармацыю аб тым, што матэрыялы справы Банкаўскаса перададзеныя ў гэтае ведамства.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика