Мілінкевіч: «Лічым галасы разам!»
27.08.2010 12:04
—
Новости Политики
|
Лідэр Руху «За Свабоду» звярнуўся да міжнароднай супольнасці з заклікам зрабіць празрыстасць падліку галасоў галоўным крытэрам ацэнкі выбараў. Аляксандр Мілінкевіч у Аляксандр Мілінкевіч адзначае, што мясцовыя выбары, то прайшлі ў красавіку, пераканаўча прадэманстравалі фасаднасць і недастатковасць зменаў выбарчага заканадаўства Беларусі. На думку лідэра Руху «За Свабоду», сапраўдныя паўнавартасныя выбары можа забяспечыць адно дэмакратычная працэдура іх правядзення. Гэта значыць — уключэнне ў склад выбарчых камісій усіх узроўняў прадстаўнікоў усіх кандыдатаў. Мілінкевіч прапануе разглядаць уключэнне ў склад выбарчых камісіяў прадстаўнікоў усіх кандыдатаў галоўным крытэрам прызнання выбараў. «У гэтай сувязи прашу Вас пры ацэнцы Выбарчага Кодэксу і вынікаў выбараў у Беларусі лічыць права на уключэнне прадстаўнікоў незалежных кандыдатаў ў камісіі ўсіх узроўняў фундаментальным крытэрам іх празрыстасці. Коратка патрабаванне простае: лічым галасы разам!», − піша Аляксандр Мілінкевіч. 10 жніўня Мілінкевіч звярнуўся з заклікам да палаты прадстаўнікоў. Ён прапануе падчас нечарговай сесіі, што склікаецца 7 верасня, прыняць папраўку ў Выбарчы кодэкс, якая будзе гарантаваць кожнаму незалежнаму кандыдату ў прэзідэнты наяўнасць яго прадстаўнікоў у выбарчых камісіях усіх узроўняў. Падзяліцца навіной:
АП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідэр Руху «За Свабоду» звярнуўся да міжнароднай супольнасці з заклікам зрабіць празрыстасць падліку галасоў галоўным крытэрам ацэнкі выбараў.
|
|