За вылучэнне Някляева на Усебеларускі сход сабрана 25 тыс подпісаў
27.08.2010 14:51
—
Новости Политики
|
Як паведаміў адзін з каардынатараў кампаніі Андрэй Дзмітрыеў, подпісы збіраліся па ўсёй краіне «з улікам стандартаў, якія вызначаныя для збору подпісаў для вылучэння кандыдата ў прэзідэнты». «Людзі ахвотна падпісваюцца за вылучэнне Някляева дэлегатам сходу. Адзінае, што нам перашкаджала, — гэта перыяд адпачынкаў, паколькі часам мы траплялі ў зусім пустыя дамы», — дадаў актывіст. Дзмітрыеў паведаміў, што збор подпісаў будзе працягвацца да 29 жніўня, пасля чаго яны пройдуць праверку экспертаў кампаніі. «Калі афіцыйна будзе аб’яўлена аб скліканні ўсебеларускага сходу, мы правядзем збор подпісаў непасрэдна ў раёне, дзе жыве Някляеў, прыкладзем да іх ужо сабраныя і пададзім іх у аргкамітэт па правядзенні сходу», — сказаў грамадскі актывіст.Пра гатоўнасць стаць дэлегатам Усебеларускага народнага сходу Уладзімір Някляеў аб’явіў 19 ліпеня на канферэнцыі «Прадпрымальнік і дзяржава. Рэаліі і перспектывы» ў Мінску. «Праблема нашага грамадства ў тым, што яно ніяк не ўдзельнічае ў палітычным жыцці краіны. Набліжаецца Усебеларускі нацыянальны сход, дзе будуць прымацца важныя рашэнні. Таму мы вырашылі вылучыць ад кампаніі „Гавары праўду!“ свайго народнага дэлегата на гэты самы ўсебеларускі сход, каб наш народны дэлегат там сказаў дэлегатам ад улады народную праўду. Калі кампанія даручыць мне права прадстаўляць народ на Усебеларускім нацыянальным сходзе, я стану дэлегатам», — заявіў Някляеў. Аргкамітэт па правядзенні IV Усебеларускага народнага сходу створаны ў маі па распараджэнні прэзідэнта. Яго сустаршынямі вызначаны кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей і прэм’Створана міжведамасная рабочая група па распрацоўцы праекта Праграмы Дата правядзення сходу пакуль не называлася. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў каардынатар кампаніі Андрэй Дзмітрыеў.
|
|