Някляеву не далі выступіць на XXIII Маскоўскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. 21.by

Някляеву не далі выступіць на XXIII Маскоўскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы

02.09.2010 15:54 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

2 верасня на XXIII Маскоўскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы праходзіць Дзень Беларусі. Кнігі больш чым 40 выдавецкіх, паліграфічных, кнігагандлёвых прадпрыемстваў Беларусі складаюць нацыянальную экспазіцыю нашай краіны.

Беларускі пісьменнік, паэт і грамадска-палітычны дзеяч Уладзімір Някляеў з’яўляецца афіцыйна запрошаным расійскім бокам госцем выставы. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв’ю БелаПАН.

«Мяне запрасілі ўзяць удзел у выставе і выступіць на яе адкрыцці, — адзначыў Някляеў. — Аднак не адбылося ні таго, ні іншага. Інфармацыя пра запрашэнне дайшла да беларускіх уладаў. У знак пратэсту супраць маёй тут прысутнасці ў Маскву не прыехаў міністр інфармацыі Беларусі, а афіцыйная беларуская дэлегацыя заявіла свой пратэст: або Някляеў не выступае, або не выступае дэлегацыя. Дзеля дружбы паміж расійскім і беларускім народамі было вырашана Някляеву слова не даваць».

Паводле слоў пісьменніка, яму складана знайсці ў наяўнай сітуацыі рацыянальнае зерне. «Навошта ж яны мяне запрасілі? Меркавалася ж выслухаць абодва нашыя бакі: афіцыйны і мой. А атрымаўся зноў жа канфлікт», — сказаў Някляеў.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 верасня на XXIII Маскоўскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы праходзіць Дзень Беларусі. Кнігі больш чым 40 выдавецкіх, паліграфічных, кнігагандлёвых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика