Гайдукевіч возьме ўдзел у святкаванні 20-й гадавіны з дня стварэння Рэспублікі Паўднёвая Асеція
10.09.2010 12:06
—
Новости Политики
|
Прэтэндэнт у прэзідэнты Беларусі, лідэр Гайдукевіч атрымаў асабістае запрашэнне ад прэзідэнта Паўднёвай Асеціі Эдуарда Какойты наведаць рэспубліку з нагоды святкавання Падчас паездкі запланавана правядзенне шэрагу сустрэч і перамоў у Маскве і ва Уладзікаўказе, адзначае Нагадаем, Абхазія і Паўднёвая Асеція яшчэ ў канцы 2008 года накіравалі ў беларускі парламент просьбу аб прызнанні іх незалежнасці. У лістападзе 2009 года група беларускіх парламентарыяў наведала Грузію, Абхазію і Паўднёвую Асецію, каб азнаёміцца з сітуацыяй на месцы. Па выніках паездкі дэпутаты падрыхтавалі даклад для кіраўніцтва краіны, які так і не быў абнародаваны. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раней неаднаразова заяўляў, што рашэнне аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі павінен прыняць беларускі парламент. Тым не менш пытанне аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі так і не было ўнесена ў парадак дня сесіі Палаты прадстаўнікоў. Падзяліцца навіной:
Сяргей Пульша, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэтэндэнт у прэзідэнты Беларусі, лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) Сяргей Гайдукевіч возьме ўдзел у святкаванні 20-й гадавіны з дня стварэння...
|
|