Лукашэнка зноў змяніў дзень нараджэння?
28.09.2010 12:45
—
Новости Политики
|
Ён вярнуўся да ранейшай даты - 30 жніўня 1954 года. Гэта пазначана ў дакументах Цэнтравыбаркама па рэгістрацыі ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.
Як паведаміў Еўрарадыё сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік, падчас рэгістрацыі пазначаліся звесткі з пашпарта прэтэндэнта: Лазавік: "Мы карысталіся пашпартам. У нас прадстаўленыя дакументы, і там ёсць ксеракопія пашпарта, дзе стаіць менавіта гэтая дата". ![]() Нагадаем, што не так даўно было афіцыйна абвешчана, што дзень нараджэння Аляксандра Лукашэнкі перанесены на 31 жніўня. Маўляў, ён прадаставіў сведчанні, што нарадзіўся менавіта ў гэты дзень, а не 30 жніўня. Між тым, выказваліся меркаванні, што Аляксандр Лукашэнка перанёс свой дзень нараджэння так, каб ён супадаў з днём нараджэння яго малодшага сына Колі. На афіцыйным сайце кіраўніка Беларусі пазначаная дата нараджэння 31 жніўня. ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта пазначана ў дакументах Цэнтравыбаркама па рэгістрацыі ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.
|
|