Лукашэнка канчаткова перастаў быць партнёрам для Беларусі
04.10.2010 13:40
—
Новости Политики
|
Прэтэндэнты на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах пракаментавалі БелаПАН выказванні прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, які ў сваім відэаблогу рэзка раскрытыкаваў паводзіны Аляксандра Лукашэнкі. Як заўважыў лідэр кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, выказванні Мядзведзева — гэта «ўжо ледзь утрыманае раздражненне паводзінамі Лукашэнкі». Гэта азначае, што Лукашэнка не атрымае падтрымку Расіі падчас прэзідэнцкіх выбараў, мяркуе Някляеў. Ён адзначыў важнасць таго, што расійскі прэзідэнт заклікаў свайго беларускага калегу расследаваць гучныя знікненні яго палітычных апанентаў Разам з тым, на думку Някляева, гэта не адаб’ецца на выніках прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. «У Расіі больш пралангаваныя планы, і, хутчэй за ўсё, сур’ёзная размова з Лукашэнкам пачнецца ў студзені наступнага года, калі трэба будзе падпісваць дагавор аб цане на нафту і газ. Пры гэтым Мядзведзеў даў зразумець, што на Лукашэнку ён не разлічвае, у прэзідэнта Беларусі няма палітычнай перспектывы, ён зусім недагаворны чалавек», — мяркуе Някляеў.Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў расцаніў словы Мядзведзева як «даволі дакладную палітычную заяву па сітуацыі ў Беларусі». «Прэзідэнт Расіі прама сказаў пра палітычныя знікненні і забойствы ў Беларусі. Для нас гэта важна, паколькі мы звярталіся ў МЗС Расіі з просьбай аб садзейнічанні ў расследаванні. Гэта азначае, што выпадкі знікнення могуць быць расследаваны. Але, на жаль, не раней, чым пасля змены ўлады», — зазначыў Саннікаў. На яго думку, Лукашэнка «канчаткова перастаў быць партнёрам для Расіі». Для лідара На яго думку, на прэзідэнцкіх выбарах Расія наўрад ці падтрымае Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэтэндэнты на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах пракаментавалі выказванні прэзідэнта Расіі, які рэзка раскрытыкаваў паводзіны Аляксандра Лукашэнкі.
|
|