ПАРЕ абмяркуе справаздачу па Беларусі ў лістападзе. 21.by

ПАРЕ абмяркуе справаздачу па Беларусі ў лістападзе

06.10.2010 14:23 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

18 лістапада ў Парыжы адбудзецца абмеркаванне справаздачы спецдакладчыка Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) па Беларусі Сінікі Хурскайнен. Пра гэта на сустрэчы з беларускімі журналістамі ў Страсбурзе паведаміла старшыня сакратарыяту палітычнага камітэту ПАРЕ Дэспіна Чаівасіліу.

Даклад будзе разгледжаны на паседжанні палітычнага камітэта Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, удзел у якім таксама возьмуць прадстаўнікі беларускіх уладаў і апазіцыі. У пачатку 2011 года Сініка Хурскайнен плануе наведаць Беларусь. У красавіку спецдакладчык па Беларусі прадставіць сваю выніковую справаздачу ў ПАСЕ ў Страсбурзе.

“У Беларусі мне было цікава паразмаўляць з прадстаўнікамі ўраду, апазіцыі, іншымі спецыялістамі. Цяпер я працую над справаздачай, спрабую атрымаць дадатковую інфармацыю, якая дазволіць найбольш поўна адлюстраваць становішча ў Беларусі”, - адзначыла Хурскайнен у размове з беларускімі журналістамі ў Страсбурзе.

Па словах прадстаўніка Беларусі ў Радзе Еўропы Андрэя Бушылы, афіцыйны беларускі бок знаходзіцца ў пастаянным кантакце з Сінікай Хурскайнен. “Мы забяспечваем яе аб’ектыўнай інфармацыяй пра працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі. Ад таго, якія ідэі будуць закладзеныя ў даклад, залежыць далейшы лёс стасункаў Беларусі і Рады Еўропы”, - адзначыў дыпламат.

Справаздача спецдакладчыка ПАРЕ з’яўляецца асновай для асамблеі пры прыняцці рэзалюцыі, якая і вызначае далейшы фармат стасункаў Рады Еўропы з Беларуссю. Гэтак, летась менавіта пасля справаздачы спецдакладчыка Андрэа Рынгоні было прынята рашэнне аб неабходнасці аднаўлення дыялогу Рады Еўропы з Беларуссю пасля шматгадовай палітыкі ізаляцыі. Сёлета ўвесну пасля дакладу Сінікі Хурскайнен ПАРЕ прыняла рашэнне аб спыненні кантактаў з Беларуссю на вышэйшым узроўні.

Нагадаем, у жніўні Сініка Хурскайнен наведала Беларусь з трохдзённым візітам, падчас якога правяла шэраг сустрэч з шырокім колам прадстаўнікоў улады, апазіцыі і трэцяга сектара. "Мы чакаем ад Беларусі выразны палітычны сігнал з самага высокага ўзроўню, што краіна гатовая супрацоўнічаць з намі і дасягаць адчувальных вынікаў", - заявіла тады прадстаўнік ПАРЕ.

Беларусь - адзіная ў Старым Свеце краіна, якая не ўваходзіць у Раду Еўропы і ніяк не прадстаўленая ў яе Парламенцкай асамблеі. Беларускі парламент пазбавіўся статусу спецзапрошанага ў ПАРЕ, якім валодаў з верасня 1992 па студзень 1997 года, пасля рэферэндуму-1996, які даў вялікія паўнамоцтвы прэзідэнту за кошт парламенту. Тады Рада Еўропы прызнала змененую Канстытуцыю, як і праведзеныя ў Беларусі перавыбары ў парламент, недэмакратычнымі. Аднаўленне дыялогу адбылося ў 2009-м годзе, калі ПАРЕ вырашыла змяніць палітыку ізаляцыі, якая, на іх думку, не прынесла плёну, на дыялог. Тады ж на базе Белдзяржуніверсітэта ў Мінску адбылося адкрыццё інфармацыйнага пункта Рады Еўропы, рэгістрацыя якога сёлета была падоўжана.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 лістапада ў Парыжы адбудзецца абмеркаванне справаздачы спецдакладчыка Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) па Беларусі Сінікі Хурскайнен
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика