Хто з кім будзе дэбатаваць, кандыдаты ў прэзідэнты вырашаць самі. 21.by

Хто з кім будзе дэбатаваць, кандыдаты ў прэзідэнты вырашаць самі

15.10.2010 15:44 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кандыдаты ў прэзідэнты самі выберуць сабе партнёраў для дэбатаў, якія адбудуцца на дзяржаўным тэлебачанні перад выбарамі. Калі ж на кім-небудзь з кандыдатаў сыдзецца выбар адразу некалькіх прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду, ён сам мусіць вызначыцца, з кім менавіта будзе дэбатаваць.

— Яны вырашаюць гэта самі з сабой, і гэта поўная добраахвотнасць, — распавяла Еўрарадыё старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Еўрарадыё: "Такім чынам, калі, напрыклад, трое кандыдатаў абяруць для дэбатаў чацвертага, ён сам будзе вырашаць, з кім з трох мець справу?"

Ярмошына: "Так!"

Мяркуецца, што запіс і трансляцыя дэбатаў адбудуцца ў канцы лістапада — на пачатку снежня 2010 года, пасля таго, як скончыцца рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі ж на кім-небудзь з кандыдатаў сыйдзецца выбар адразу некалькіх прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду, ён сам мусіць вызначыцца, з кім менавіта будзе дэбатаваць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика