Чавес адляцеў
18.10.2010 10:48
—
Новости Политики
|
Паводле вынікаў візіту прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса ў Беларусь 16 кастрычніка падпісаны шэраг дакументаў. У прыватнасці, заключана міжурадавае пагадненне аб прававой дапамозе па крымінальных справах, падпісаны кантракт паміж ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» і кампаніяй «Петралеас дэ Венесуэла» на пастаўку нафты ў 2011–2013 гадах. Паводле слоў крыніцы, блізкай да перамоў, штогадовыя пастаўкі венесуэльскай нафты складуць да 10 млн. тон.Заключаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж РУП «ВА «Беларуснафта» і АТ «Венесуэльская нафтавая карпарацыя» аб далучэнні плошчаў да сумеснага прадпрыемства «Петралера БелаВенесалана». Акрамя таго, падпісаны ўстаноўчы акт (статут) сумеснага прадпрыемства АТ «Сервісіа БелаВенесалана», якое будзе займацца бурэннем і рамонтам свідравін у Венесуэле. Як адзначыў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, цяперашні візіт Чавеса стане новым этапам у развіцці супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі і «абавязкова будзе мець пазітыўныя вынікі». «Развіццё шматбаковых адносін з Венесуэлай з’яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў знешняй палітыкі беларускай дзяржавы, — сказаў Лукашэнка. — Гэта вядзе да ўмацавання пазіцый нашых дзяржаў на міжнароднай арэне, садзейнічае Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што за даволі кароткі перыяд зроблена вельмі шмат для развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў нафтахіміі, будаўніцтве, газіфікацыі, прамысловасці, сельскай гаспадарцы. Уга Чавес падкрэсліў, што сённяшнія перамовы стануць новым імпульсам для развіцця двухбаковых адносін. Ён выказаў упэўненасць, што Лукашэнка атрымае перамогу на снежаньскіх прэзідэнцкіх выбарах. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скончыўся пяты візіт у Беларусь венесуэльскага лідэра.
|
|