Хіт Ю-Туба: Лукашэнка перакрыўлівае Ельцына, бэсціць Мядзведзева. 21.by

Хіт Ю-Туба: Лукашэнка перакрыўлівае Ельцына, бэсціць Мядзведзева

09.11.2010 10:48 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка выказаў польскай грамадскасці свае крыўды на Дзмітрыя Мядзведзева, Уладзіміра Пуціна і распавёў пра ўзаемаадносіны з Барысам Ельцыным. Фрагмент інтэрв’ю паказаў «Белсат».

На пытанне польскага журналіста Аляксандр Лукашэнка даў вялізны і эмацыйны адказ, суправаджаючы фразы адпаведнымі жэстамі.

«Пасля таго што прэзідэнт Мядзведзеў пра Вас сказаў, Вы ўяўляеце сабе, як з ім далей працаваць?» — запытаўся ў яго журналіст.

— А вы ведаеце, гэта ж мяне асабіста тычылася, я ўжо пра гэта думаў. Калі б гэта [датычыла] дзяржавы, я б з ім ні разу не павітаўся. Але гэта ж мяне асабіста тычыцца, я павінен пацярпець. Я павінен цярпець, таму што гэта мяне асабіста тычыцца. І потым: Вы ведаеце, тое, што ён сказаў. Гэта ж не на шкоду мне. Гэта ж не на шкоду мне. Гэта ж ён [Мядзведзеў] паказаў, які ён палітык. Хіба палітык сабе дазволіць у дачыненні да свайго калегі падобныя рэчы? І потым: гэта хлусня, гэта няпраўда. І потым: калі мы з Вамі гаворым ў прыватным парадку, абмяркоўваем пытанне, гэта катастрофа, гэта немагчыма вынесці на публічнае абмеркаванне. Хто з ім пасля гэтага будзе абмяркоўваць нейкія праблемы? Я ніколі не абмяркоўваў з Мядзведзевым — я не бачыў асабіста, але мне далі тэкст — абмяркоўваў палітыку Ельцына і Пуціна… Я гэта ў адкрытую кажу: навошта мне асабіста з ім штосьці абмяркоўваць? Я гэта адкрыта кажу: што мне няпроста было з Ельцыным, калі ён рычаў там, я не ведаю калі Вы ў Мінску тады ці, можа, у Варшаве, тады былі, калі ён рычаў «Шарамета адпусціце!», а Беразоўскі потым мне распавёў, як яны зладзілі гэтую правакацыю на мяжы з Літвой — ці то з Польшчай, па пераходзе праз мяжу, каб Шарамета затрымалі і на гэтым зрабіць скандал. Гэта было справакавана. Я тады прасёк, што гэта было справакавана! Хочаце — майце! І Ельцына той жа Беразоўскі вывеў на экран, і Ельцын рычаў «Шарамета хай адпусцяць!», і гэтак далей [на гэтым месцы Лукашэнка зрабіў характэрны жэст, паказваючы, што Ельцын быў п’яны]. Што мне проста было? Няпроста. Але ў яго ўнутры была любоў і павага да краіны. Ён любіў Беларусь. І калі ён ужо не стаў прэзідэнтам, ён прыехаў да мяне. Я яго прыняў вунь там — на мяжы з Польшчай у Белавежскай пушчы, мы доўга з ім сядзелі, размаўлялі, але больш Наіна Іосіфаўна [жонка Барыса Ельцына] распавядала пра яго памылкі ў дачыненні да мяне. Ён шмат пра што шкадаваў. Але мне было няпроста. Але калі ў яго ёсць нешта ўнутры, у душы — з ім можна было працаваць. А тут — любая дамоўленасць з Мядзведзевым — яна блакавалася урадам, нічога не вырашалася…».

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка выказаў польскай грамадскасці свае крыўды на Дзмітрыя Мядзведзева, Уладзіміра Пуціна і распавёў пра ўзаемаадносіны з Барысам Ельцыным....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика