...і Вышэйшага органа Мытнага саюза
19.11.2010 12:05
—
Новости Политики
|
Беларуская дэлегацыя на чале з прэм’ Як паведаміла «Будзе разгледжаны ход падрыхтоўкі праекта Дагавора аб зоне свабоднага гандлю, закліканага замяніць больш чым 100 дзейных пагадненняў і зняць шэраг захаваных бар’ераў ва ўзаемным гандлі. Мяркуецца, што Дагавор будзе гатовы да падпісання кіраўнікамі ўрадаў СНД у першым паўгоддзі наступнага года», — гаворыцца ў паведамленні На пасяджэнні таксама плануецца ўхваліць План прыярытэтных мерапрыемстваў у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва на 2011–2012 гады. Ён распрацаваны з улікам аб’яўлення 2011 года Годам Прэм’еры абмяркуюць праект пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне прававой аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці, які прадугледжвае стварэнне адпаведнага Міждзяржаўнага савета. На пасяджэнні Міждзяржсавета ЕўрАзЭС плануецца ўхваліць мерапрыемствы па рэалізацыі Прыярытэтных кірункаў развіцця арганізацыі на 2011–2013 і наступныя гады, а таксама заслухаць інфармацыю аб выкананні ў 2008–2010 гадах Канцэпцыі міжнароднай дзейнасці Садружнасці, паведамляе Плануецца таксама разгледзець праект Дагавора аб звароце гаспадарчых суб’ектаў у Суд ЕўрАзЭС па спрэчках у рамках Мытнага саюза. Гэты дакумент прадугледжвае пашырэнне кампетэнцыі суда, парадак абскарджання яго рашэнняў і працэдурныя пытанні судовага разбору. Чакаецца, што прэм’еры зацвердзяць план мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі харчовай бяспекі дзяржаў ЕўрАзЭС, які прадугледжвае стварэнне і развіццё адзінай міждзяржаўнай тавараправоднай сістэмы сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчавання, а таксама супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў для патрэб сельскай гаспадаркі. На пасяджэнні Вышэйшага органа Мытнага саюза (МС) Беларусі, Казахстана і Расіі плануецца прыняць рашэнне аб уваходжанні ў сілу чатырох дакументаў, якія фарміруюць Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы абмяркуюць Канцэпцыю стварэння інтэграванай інфармацыйнай сістэмы знешняга і ўзаемнага гандлю МС, а таксама заслухаюць інфармацыю аб ходзе выканання Плана дзеянняў па фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП), паведамляе АЭП у рамках Мытнага саюза «тройкі» павінна запрацаваць з 1 студзеня 2011 года, заявіў 17 лістапада на Беларускім інвестыцыйным форуме ў Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская дэлегацыя на чале з прэм’ер-міністрам Сяргеем Сідорскім удзельнічае ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД, Міждзяржсавета ЕўрАзЭС і Вышэйшага...
|
|