У Гомелі напамін пра выбары размясцілі на свіных рэбрах. 21.by

У Гомелі напамін пра выбары размясцілі на свіных рэбрах

29.11.2010 10:28 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гомельскі мясакамбінат стаў выпускаць прадукцыю з напамінкам пра дату выбараў прэзідэнта Беларусі.

Напрыклад, у фірмовым магазіне мясакамбіната па вуліцы Савецкай у Гомелі

з’явіліся свіныя рэбры з налепкай, дзе адлюстраваная дзяржаўная сімволіка і размешчаны надпіс: «Выбары 2010. 19 снежня».

У кіёсках «Гомельаблдрук» з’явіліся ў продажы пакеты з надпісам «За квітнеючую Беларусь», выявай белага бусла і датай выбараў.

«Думаю, што ў супрацоўнікаў гомельскага камбіната і тых, хто выпускае такія пакеты,

адсутнічае густ — як мастацкі, гэтак і палітычны»,

— мяркуе мясцовы праваабаронца Віктар Адзіночанка.

На яго думку,

налепкі з датай выбараў трэба было б ляпіць на дарагую каўбасу, паказваючы, чым будзе харчавацца народ пасля прэзідэнцкіх выбараў.

«Яны ж размясцілі налепкі на рэбрах — ежы для бедных», — заўважыў праваабаронца.

А белы бусел на «рэкламна-палітычным» пакеце, паводле яго слоў, нагадвае этыкетку гарэлкі вытворчасці мінскага завода «Крышталь».

«Такая агітацыя дыскрэдытуе выбары і палітыку кіраўніцтва краіны, якая, як гэта заяўляецца, скіраваная на паляпшэнне дабрабыту насельніцтва і барацьбу з п’янствам», — пракаментаваў Адзіночанка.

Падзяліцца навіной: 
Алена Германовіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гомельскі мясакамбінат стаў выпускаць прадукцыю з напамінкам пра дату выбараў прэзідэнта Беларусі.Напрыклад, у фірмовым магазіне мясакамбіната па вуліцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика