Міхалевіч: Пры Лукашэнку мы пабудавалі моцную дзяржаву
29.11.2010 19:37
—
Новости Политики
|
Паўторныя выступы па тэлебачанні пачаў кандыдат Алесь Міхалевіч. Як і мінулы выступ, новы ён пабудаваў у форме пытанняў і адказаў. Зноў быў ноўтбук, але ўжо не на паўэкрана. Адказваў на свае пытанні На гэты раз ён засяродзіўся на «З ціскам уладаў падчас выбарчай кампаніі не сутыкаўся». Разам з тым, прызнаў, што людзей клічуць галасаваць датэрмінова. «Гэтая кампанія праходзіць нашмат больш дэмакратычна, чым папярэднія». «Самая беларуская якасць — рацыянальнасць», — сказаў кандыдат. «Нам удалося пабудаваць моцную дзяржаву. Прыйшло ўсведамленне, што трэба жыць у незалежнай дзяржаве», — пра дасягненні Лукашэнкі.«Прэзідэнт — гэта выканаўчая ўлада. Перайменаванне вуліц, замена сцягоў вырашаецца парламентам, мясцовымі ўладамі». «Калі эканамічна эфектыўна, то будзем вазіць нафту з Венесуэлы, будзем распрацоўваць іншыя шляхі». Выказаўся супраць аб’яднання заводаў «Нафтан» і «Палімір», а таксама пераносу музею Вялікай айчыннай вайны. «Ні Расія, ні Захад не павінны дыктаваць нам, каго абіраць прэзідэнтам. Мы ў стане зрабіць гэта самі». Што датычыць будаўніцтва атамнай станцыі, то кандыдат Міхалевіч супраць. «Не толькі таму, што гэта эканамічнае неэфектыўна, але мы не зможам тады гаварыць пра тыя праблемы, якія ўзніклі пасля Чарнобылю».Міхалевіч за любое эканамічнае выгаднае супрацоўніцтва, у тым ліку з Кітаем і Тайванем. Але супраць — у вайсковай сферы. Да абвінавачванняў «клоўн», «палітычная прастытутка», « Міхалевіч супраць размеркавання студэнтаў у Чарнобыльскую зону. «Абавязковае размеркаванне павінна быць забытае». Пра канфлікт Беларусі і Расіі. «Гэта канфлікт лідараў. Ён нікому не патрэбны». Паабяцаў спыніць вырубку дубоў у Белавежскай пушчы. Сацыяльныя сеткі дапамагаюць Міхалевічу ў выбарчай кампаніі. «Мне неяк сказалі, што вы апазіцыянер, а нармальны чалавек. Я тады падумаў, якая моцная ў нас прага помсты. Я лічу, што трэба знаходзіць тыя пытанні, у якіх можа быць адно вырашэнне. Напрыклад, павелічэнне колькасці гадзін замежнай мовы ў школе. Разам мы Беларусь», — паўтарыў лозунг Лукашэнкі кандыдат. На гэтым выступ скончыўся.* * * Відэазапіс выступу на НН — тут, неўзабаве. Падзяліцца навіной:
Зміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўторныя выступы па тэлебачанні пачаў кандыдат Алесь Міхалевіч.
|
|