Са Змітра Дашкевіча знятыя абвінавачанні ў падробцы правоў кіроўцы
09.12.2010 10:26
—
Новости Политики
|
Лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч быў затрыманы 8 снежня прыкладна ў 16.30, калі знаходзіўся за рулём аўтамабіля. Супрацоўнікі міліцыі праверылі яго дакументы і загадалі праехаць ва УУС Першамайскага раёна. Паводле слоў Дашкевіча, толькі пасля таго як ён выклікаў назіральнікаў АБСЕ, супрацоўнікі міліцыі знялі з яго абвінавачанні ў падробцы дакументаў. «Упершыню за ўсю маю палітычную дзейнасць мне была ўручана афіцыйная папера аб тым, што я „вызваляюся ад адказнасці“ па падазрэнні ва ўчыненні злачынства па частцы 1 артыкула 380 (падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў)», — сказаў актывіст. Пасля гэтага, паводле слоў Дашкевіча, супрацоўнікі міліцыі праверылі аўтамабіль, на якім ён ехаў. «Машыну фатаграфавалі, звяралі нумары, правяралі, ці не лічыцца яна ўкрадзенай. Машына афіцыйна належыць Анастасіі Палажанцы, майму намесніку па арганізацыі. У выніку супрацоўнікі міліцыі вырашылі затрымаць машыну на 10 дзён», — паведаміў лідар «Маладога фронту».Як адзначыў Дашкевіч, ён мае намер «20 снежня прыехаць забраць машыну з дзяржаўнымі нумарамі». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч быў затрыманы 8 снежня прыкладна ў 16.30, калі знаходзіўся за рулём аўтамабіля. Супрацоўнікі міліцыі праверылі яго...
|
|