Расія і Беларусь адмянілі пошліны на нафту з 2011 года
10.12.2010
—
Новости Политики
|
Аб гэтым заявіў учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка журналістам па выніках праведзенага ў Маскве пасяджэння Міждзяржсавета ЕўрАзЭС, перадае БЕЛТА. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, перад пасяджэннем Міждзяржсавета ЕўрАзЭС з беларускага боку была некаторая насцярожанасць. Паводле яго слоў, неабходна было зняць усе непаразуменні, якія перашкаджалі рухацца далей. Напрыклад, вырашыць пытанні мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты. Прэзідэнт Беларусі падзякаваў расійскаму боку за тое, што перад пасяджэннем у рамках сустрэчы па Мытным саюзе адбылася двухбаковая сустрэча, дзе былі зняты ўсе праблемныя пытанні. "Мы расчысцілі шлях да падпісання ўсіх 17 дакументаў па фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы, — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Мы знялі мытныя пошліны на нафту, нафтапрадукты, якія пастаўляюцца з Расіі, і, што вельмі важна, на ўвоз сыравіны для нашых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў з Расіі. Мы далі магчымасць нашым прадпрыемствам у Казахстане, Расіі і асабліва Беларусі свабодна канкурыраваць". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка журналістам па выніках праведзенага ў Маскве пасяджэння Міждзяржсавета ЕўрАзЭС, перадае БЕЛТА.
|
|