Беларусь ратыфікуе ўсе дакументы па фарміраванні АЭП да 1 студзеня
10.12.2010
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што Беларусь ратыфікуе ўсе дакументы па фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы да 1 студзеня 2011 года. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў учора журналістам пасля заканчэння пасяджэння Міждзяржсавета ЕўрАзЭС у Маскве, перадае БЕЛТА.
"Запэўніваю, што мы ратыфікуем усе дакументы па фарміраванні АЭП да 1 студзеня. І зробім мы гэта раней, чым нашы партнёры", — сказаў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, учора былі падпісаны ўсе 17 дакументаў, якія фарміруюць Адзіную эканамічную прастору. На думку кіраўніка беларускай дзяржавы, для краін — удзельніц Мытнага саюза адкрываюцца шырокія магчымасці для свабоднага перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы, што павінна садзейнічаць паскарэнню сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржаў і росту дабрабыту народаў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, нягледзячы на ўсе складанасці, тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй за апошні год вырас прыблізна на 50 працэнтаў, прыкладна такая ж сітуацыя і ў гандлі з Казахстанам. "Упэўнены, менш не будзе і ў гандлі паміж Расіяй і Казахстанам", — сказаў Прэзідэнт. Ён таксама звярнуў увагу на прырост ВУП у трох краінах у гэтым годзе: у Расіі, Казахстане ён складзе 6-7 працэнтаў, у Беларусі — каля 8 працэнтаў. Плюсы зробленага відавочныя, лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы. "Сёння наш агульны рынак аб'ядноўвае 170 млн чалавек, а гэта дарагога каштуе", — пракаментаваў ён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што Беларусь ратыфікуе ўсе дакументы па фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы да 1 студзеня 2011 года. Аб гэтым кіраўнік...
|
|