Еўразійскі эканамічны саюз можа быць сфарміраваны за паўгода
10.12.2010
—
Новости Политики
|
Аб гэтым паведаміў учора журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля заканчэння пасяджэння Міждзяржсавета ЕўрАзЭС у Маскве, перадае БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта будзе больш глыбокая ступень інтэграцыі, і не толькі ў эканоміцы. Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што Беларусь у гэтым саюзе будзе толькі мацней. Як пацвердзілі кіраўнікі дзяржаў у Дэкларацыі аб фарміраванні АЭП, "развіваючы Мытны саюз і Адзіную эканамічную прастору, мы рухаемся да стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза ў мэтах забеспячэння гарманічнага, узаемадапаўняльнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з іншымі краінамі, міжнароднымі эканамічнымі аб'яднаннямі і Еўрапейскім саюзам з выхадам на стварэнне агульнай эканамічнай прасторы". Аляксандр Лукашэнка дадаў, што існуюць пэўныя прынцыпы і напрамкі, па якіх будуць выбудоўвацца адносіны з Еўрасаюзам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведаміў учора журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля заканчэння пасяджэння Міждзяржсавета ЕўрАзЭС у Маскве, перадае БЕЛТА.
|
|