Каталіцкая царква Беларусі зацікаўлена ў заключэнні пагаднення паміж Беларуссю і Ватыканам
10.12.2010
—
Новости Политики
|
Аб гэтым паведаміў учора журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, Архіепіскап Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Падрыхтоўка дакумента абмяркоўвалася 2 снежня ў Астане на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з дзяржсакратаром Ватыкана кардыналам Тарчызіа Бертонэ. "Дакумент дасць магчымасць у далейшым заключаць пагадненні аб супрацоўніцтве паміж каталіцкай царквой і міністэрствамі Беларусі. Мы зацікаўлены ў гэтым", — растлумачыў каталіцкі іерарх. Гаворачы аб магчымасці прыезду ў Беларусь Папы Рымскага Бенядыкта ХVІ, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што ў Беларусі чакаюць яго і "хочуць, каб ён прыехаў". "Кіраўніцтва краіны і Канферэнцыя каталіцкіх епіскапаў афіцыйна накіравалі запрашэнне пантыфіку, каб ён наведаў Беларусь", — растлумачыў ён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведаміў учора журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, Архіепіскап Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.
|
|