Беларусаў Польшчы завабліваюць на выбары «беларускім эканамічным цудам»
10.12.2010 10:50
—
Новости Политики
|
Разам з запрашэннем з консульства прыйсці на выбары беларусы, якія жывуць у Польшчы, атрымалі даклады аб У тэксце, што перадала БелаПАН беларуская сям’я, якая жыве ў Польшчы, гаворыцца пра дасягненні краіны, у прыватнасці, аб тым, што Беларусь «на працягу многіх гадоў дэманструе ўстойлівы эканамічны рост і значныя поспехі ў павышэнні ўзроўню дабрабыту людзей і іх сацыяльнай абароненасці».У тэксце апісваюцца дасягненні краіны ў барацьбе з беспрацоўем, рост прамысловага патэнцыялу, грашовых даходаў насельніцтва, павышэнне зарплат і пенсій. Адзначаецца таксама, што ў Беларусь прыязджае больш людзей, чым яе пакідае. З 2005 года міграцыйны прырост насельніцтва павялічыўся ў шэсць разоў. «У краіне прыкметна скарацілася доля малазабяспечаных людзей: колькасць насельніцтва з даходамі ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму за апошнія пятнаццаць гадоў панізілася ў Беларусі з 38% да 5%жыхароў краіны», — адзначаецца ў дакладзе. Паводле інфармацыі аўтараў, у галіне аховы здароўя Беларусь мае самыя высокія паказчыкі не толькі сярод краін СНД, але і многіх іншых дзяржаў свету.З даклада вынікае, што Беларусь апярэджвае ўсе краіны СНД і шэраг буйных развітых краін, уключаючы Вялікабрытанію, ЗША і Францыю, па ўзроўні прадстаўніцтва жанчын у парламенце. Беларусь пераўзыходзіць многія дзяржавы Еўрапейскага саюза па ўзроўні тэлефанізацыі насельніцтва, а па колькасці карыстальнікаў сеткі інтэрнэт займае першае месца сярод краін СНД. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маўляў, Польшчы да ўзроўню нашага дабрабыту і заробкаў яшэ расці і расці.
|
|