Рымашэўскі ледзь не трапіў у ДТЗ. 21.by

Рымашэўскі ледзь не трапіў у ДТЗ

12.12.2010 16:43 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На працягу апошніх двух дзён кандыдат на пасаду прэзідэнта Віталь Рымашўскі і яго сям’я атрымалі некалькі пагроз, у тым ліку звязаныя з жыццём палітыка, паведаміла прэс-служба Рымашэўскага.

11 снежня пасля сустрэчы ў Гомелі Рымашэўскі разам з членамі сваёй каманды вяртаўся на аўтамабілі ў Мінск. На ўчастку дарогі паміж Гомелем і Буда-Кашалёва раптам насустрач аўтамабілю выехаў «ЗІЛ» без апазнавальных знакаў. Вадзіцель аўтамабіля Рымашэўскага паспеў скіраваць машыну на абочыну дарогі і пазбегнуць сутыкнення, гаворыцца ў паведамленні.

10 снежня каля пад’езда дома, куды падвозілі жонку і дачку палітыка, у другі раз было прабіта кола ў яго аўтамабілі.

«Я расцэньваю гэтыя выпадкі як правакацыю спецслужбаў па асабістым загадзе ўзурпатара ўлады ў нашай краіне,

— заявіў Рымашэўскі. — Гэты сігнал можна разглядаць як асабістую пагрозу для мяне і маёй сям’і. Я разумею, што ў любы момант мяне могуць атруціць ці ўчыніць нейкія іншыя правакацыі. Гэтыя дзеянні спецслужбаў пацвярджаюць паніку і страх, якія ахапілі дзейнае кіраўніцтва. Я хачу заклікаць іх павініцца і мірна сысці. Хачу таксама звярнуцца да выканаўцаў гэтых нечалавечых загадаў: такімі метадамі мяне не напалохаць!»

Выбарчы штаб Рымашэўскага рыхтуе зварот у пракуратуру з патрабаваннем расследавання вышэйзгаданых выпадкаў, а таксама ў праваабарончыя, праваахоўныя органы Беларусі і міжнародныя арганізацыі з просьбай аказаць садзеянне ў забеспячэнні бяспекі кандыдата і яго сям’і.

Як ужо паведамляў БелаПАН, раніцай 11 снежня ў ДТЗ папаў аўтамабіль «Фальксваген Гольф», у якім ехаў кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук. Гэта адбылося на 60-м кіламетры трасы Гомель — Мінск, каля павароту на Буда-Кашалёва. Аўтамабіль «Аўдзі А3», які стаяў на абочыне, пачаў нечакана выконваць разварот і выехаў на паласу, па якой, прытрымліваючыся хуткаснага рэжыму, рухаўся «Фальксваген». У той момант паміж машынамі заставалася адлегласць каля 10 метраў. Вадзіцель «Фальксвагена» Іван Лабачоў пачаў рэзкае тармажэнне, але аварыі пазбегнуць не атрымалася — машына стукнулася ў левы бок «Аўдзі». Спрацавалі падушкі бяспекі, дзякуючы якім пасажыры аўтамабіля абышліся толькі ўдарамі і драпінамі.

«Фольксваген» атрымаў моцныя пашкоджанні, поўнасцю разбіта яго пярэдняя частка. У «Аўдзі А3» пашкоджаны левы бок, стойка моцна дэфармаваная. У гэтай машыне знаходзіліся два чалавекі — сяржант міліцыі Павел Хранькоў, не ў міліцэйскай форме, і жанчына, паводле папярэдняй інфармацыі, яго сваячка. Яны таксама сур’ёзна не пацярпелі.

Хранькоў папрасіў прабачэння за створаную ім аварыйную сітуацыю. У Яраслава Раманчука і членаў яго каманды стварылася ўражанне, што аварыя не была падстроеная. Міліцыя і хуткая дапамога прыбылі на месца здарэння прыкладна праз 40 хвілін пасля аўтааварыі.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу апошніх двух дзён кандыдат на пасаду прэзідэнта Віталь Рымашўскі і яго сям’я атрымалі некалькі пагроз, у тым ліку звязаныя з жыццём...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика