Уладзiмiр Макей: Большасць зваротаў на прамую лiнiю звязана з праблемамi жыллёвага будаўнiцтва
15.12.2010
—
Новости Политики
|
Усе, хто звярнуўся на гарачую тэлефонную лiнiю, атрымаюць кампетэнтныя адказы на хвалюючыя iх праблемы на працягу блiжэйшых дзён. Аб гэтым паведамiў кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Уладзiмiр Макей учора ў час праведзенай прамой лiнii ў Мiнгарвыканкаме, перадае БЕЛТА. Трэба адзначыць, што з надзённымi пытаннямi да кiраўнiка Адмiнiстрацыi звярталiся не толькi мiнчане, але i жыхары iншых рэгiёнаў краiны. Большасць нараканняў грамадзян датычылася пытанняў жыллёвага будаўнiцтва — працяглых тэрмiнаў узвядзення дамоў, браку, павелiчэння кошту будаўнiцтва. Так, паступiла скарга на ўпраўленне капiтальнага будаўнiцтва Мiнскага раёна, якое перавысiла ўстаноўлены тэрмiн будаўнiцтва дома для супрацоўнiкаў МНС на некалькi гадоў, а людзi ж узялi крэдыты ў банках. "Гэта нядобрасумленны забудоўшчык, — сказаў Уладзiмiр Макей. — Кiраўнiк дзяржавы чарговы раз звярнуў увагу на тэму якасцi будаўнiцтва на ІV Усебеларускiм народным сходзе. Мы навядзём парадак у гэтай сферы". Таксама хвалявалi абанентаў прамой лiнii такiя пытаннi, як прамярзанне сцен пасля капрамонту, добраўпарадкаванне двароў, падзел маёмасцi пасля разводу, узровень пенсiй i зарплат. Уладзiмiр Макей гарантаваў, што кожны зварот будзе ўзяты на кантроль Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, Камiтэта дзяржаўнага кантролю, Мiнгарвыканкама i iншых органаў дзяржкiравання. I калi будуць выяўлены парушэннi ў разглядзе зваротаў грамадзян, да вiнаватых прымуць меры дысцыплiнарнага спагнання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе, хто звярнуўся на гарачую тэлефонную лiнiю, атрымаюць кампетэнтныя адказы на хвалюючыя iх праблемы на працягу блiжэйшых дзён. Аб гэтым паведамiў кiраўнiк...
|
|