Месцазнаходжанне лідэра МФ Змітра Дашкевіча не вядома
19.12.2010 11:25
—
Новости Политики
|
Яго мабільны тэлефон і тэлефоны іншых кіраўнікоў арганізацыі адключаныя. Аб затрыманні невядомымі Дашкевіча 18 снежня паведаміла намеснік старшыні «Маладога фронту " Наста Палажанка. «Ён выйшаў з кватэры, якую здымае, каб выкінуць смецце. Назад у кватэру ён не вярнуўся.Сябры Дашкевіча занепакоіліся і пайшлі па яго слядах, пакінутым на снезе. Дашкевіча яны не знайшлі, затое ўбачылі сіні мікрааўтобус з зацемненым шклом», — сказала Палажанка. Яна адзначыла, што падобны мікрааўтобус выкарыстоўваўся для ізаляцыі Паўла Севярынца падчас акцый у абарону касцёла Святога Язэпа ў Менску і іншых актывістаў апазіцыі. Па дадзеных БелаПАН, Дашкевіч знаходзіўся ва УУС Фрунзенскага раёна.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яго мабільны тэлефон і тэлефоны іншых кіраўнікоў арганізацыі адключаныя. Аб затрыманні невядомымі Дашкевіча 18 снежня паведаміла намеснік старшыні «Маладога...
|
|