Лукашэнка: Адносіны з Расіяй будуць выдатнымі, з Захадам — добрыя
19.12.2010 13:27
—
Новости Политики
|
Адносіны Беларусі з ЕС, Расіяй і ЗША будуць паляпшацца, сцвярджае Аляксандр Лукашэнка. «Адносіны з Расеяй будуць выдатнымі, і нават лепшымі, чым цяпер», — заявіў ён журналістам пасля галасавання на выбарчым участку № 1 Мінска. Што датычыцца адносін з Еўрасаюзам, то, паводле яго словаў, «усё будзе залежаць ад таго, наколькі гэтага жадае ЕС». «Жадаеце добрых стасункаў — ласкава просім,мы гатовы супрацоўнічаць. Але калі не пажадаеце, як папярэднія гады, мы вас прымушаць не можам», — дадаў ён.Добрымі, на думку Лукашэнкі, будуць і адносіны Беларусі з ЗША. Адказваючы на пытанне, ці магчыма вяртанне ў Мінск амерыканскага пасла, ён заўважыў: «Гэта права пасла. Калі хоча, хай вяртаецца».Падзяліцца навіной:
Таццяна Каравянкова, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адносіны Беларусі з ЕС, Расіяй і ЗША будуць паляпшацца, сцвярджае Аляксандр Лукашэнка. «Адносіны з Расеяй будуць выдатнымі, і нават лепшымі, чым...
|
|