На нумары кампаніі па назіранні руху «За Свабоду» заблакаваныя ўваходныя званкі
19.12.2010 18:32
—
Новости Политики
|
На нумары тэлефонаў кампаніі па назіранні грамадскага аб`яднання "Рух "За Свабоду" аператараў velcom (+375299179626) i life:) (+375257906422), якія выкарыстоўваліся для аператыўнага прыёму інфармацыі з выбарчых участкаў краіны, заблакаваныя ўваходныя званкі. Пра гэта паведаміў БелаПАН каардынатар кампаніі па назіранні, намеснік старшыні руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч. Больш за тое, увечары 18 снежня быў заблакаваны прыём СМС-паведамленняў на гэтыя сім-карты. Паводле Губарэвіча, гэта ўскладніць працэс збору звестак пра парушэнні, падвядзення вынікаў выбараў, але не спыніць яго, бо будуць задзейнічаны альтэрнатыўныя формы збору інфармацыі. Нагадаем, праблемы з блакаваннем уваходных званкоў з`явіліся і ў кампаніі "За справядлівыя выбары". Нягледзячы на гэта, паведаміў Губарэвіч, пачалі паступаць першыя паведамленні пра парушэнні падчас галасавання ў асноўны дзень выбараў. Яны, збольшага, тычацца галасавання па месцы знаходжання выбаршчыкаў (сябры камісіяў бяруць большую колькасць бюлетэняў, чым паступіла заявак выбаршчыкаў, адмаўляюцца ад суправаджэння назіральнікаў і не даюць ім інфармацыі пра дамы, якія плануюць наведаць). На некаторых участках назіральнікам забараняюць весці альтэрнатыўны падлік і карыстанне мабільнай сувяззю. Назіральнік ад руху "За Свабоду" Валерый Раманенка знік пры нявысветленых абставінах. Яго няма ні на працы, ні дома. Ягоны мабільны тэлефон не адказвае. Падзяліцца навіной:
Сяргей Пульша, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На нумары тэлефонаў кампаніі па назіранні грамадскага аб`яднання "Рух "За Свабоду" аператараў velcom (+375299179626) i life:) (+375257906422), якія выкарыстоўваліся для аператыўнага...
|
|