Калона Рымашэўскага-Cевярынца-Статкевіча ідзе з Прывакзальнай на Кастрычніцкую
19.12.2010 19:34
—
Новости Политики
|
19:25 На Прывакзальнай шмат п’яных правакатараў, але інцыдэнтаў пакуль няма, Шэсце пачалося, людзі спускаюцца ў падземны пераход. 19:16 Зараз на Прывакзальнай сабраліся каля 500 чалавек, перадае карэспандэнт Нашай Нівы.Выступілі Севярынец, маладафронтаўцы Наста Палажанка і Мікалай Дземідзенка. Статкевіча пакуль няма. Прысутнічаюць у асноўным сябры БХД, пакуль усё вельмі спакойна. Падыходзіў супрацоўнік міліцыі, цікавіўся маршрутам калоны. Заявілі, што будуць ісці вуліцай Кірава, скверыкам і каля паштамта выйдуць на праспект Незалежнасці. Тым часам на Кастрычніцкай тым часам грае з дынамікаў гучная музыка, людзі працягваюць коўзацца на каньках. Катаецца прыкладна каля 100 чалавек, 19:04 На Прывакзальнай ужо 200 чалавек, перадае Калона павінна рушыць, а 19:30, ісці на Кастрычніцкую будуць праз Кірава і праспект Незалежнасці. А *** 18:50 На Прывакзальнай плошчы беларускай сталіцы зараз сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек —менавіта тут абвясцілі збор кандыдаты ў прэзідэнты Віталь Рымашэўскі і Мікалай Статкевіч, каб потым, а *** Ёсць Рымашэўскі і Севярынец, Статкевіча пакуль няма. Прыйшлі сябры БХД і МФ, узнялі некалькі сцягоў. Рымашэўскі пайшоў у будынак вакзала клікаць людзей на шэсце. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19:25На Прывакзальнай шмат п’яных правакатараў, але інцыдэнтаў пакуль няма,Шэсце пачалося, людзі спускаюцца ў падземны пераход.19:16 Зараз на Прывакзальнай...
|
|