Верх цынізму ад Лазавіка: Ніхто з кандыдатаў пакуль не абскардзіў вынікаў выбараў
21.12.2010 18:37
—
Новости Политики
|
Ніхто з былых кандыдатаў у прэзідэнты пакуль не абскардзіў афіцыйных вынікаў выбараў. Пра гэта БелаПАН паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік. Паводле яго слоў, падаваць скаргу аб прызнанні выбараў несапраўднымі былыя кандыдаты ў прэзідэнты могуць не пазней чым на трэці дзень пасля выбараў, прычым асабіста. Акрамя таго, кандыдат можа аспрэчыць рашэнне Цэнтрвыбаркама ў Вярхоўным судзе на працягу дзесяці дзён. «Думаю, скаргі ўжо наўрад ці паступяць», — выказаў меркаванне Лазавік. Пры гэтым ён падкрэсліў: кандыдаты, затрыманыя падчас акцыі апазіцыі 19 снежня, наўрад ці маглі б разлічваць на задавальненне сваіх скаргаў. «Сваімі правакацыямі, наконт якіх іх папярэджвалі Цэнтрвыбаркам і Генеральная пракуратура, яны пазбавілі сябе статусу не толькі палітыка, але і добрапрыстойнага грамадзяніна», — дадаў сакратар ЦВК. Нагадаем, У дачыненні да арганізатараў несанкцыянаванай акцыі распачата справа па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі). Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ніхто з былых кандыдатаў у прэзідэнты пакуль не абскардзіў афіцыйных вынікаў выбараў. Пра гэта БелаПАН паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік....
|
|