Кастусёў рыхтуе заяву ў ЦВК аб прызнанні вынікаў выбараў несапраўднымі. 21.by

Кастусёў рыхтуе заяву ў ЦВК аб прызнанні вынікаў выбараў несапраўднымі

22.12.2010 11:54 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Былы кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў паведаміў БелаПАН, што рыхтуе заяву ў ЦВК аб прызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі.

«Гэтая заява мной ужо падпісана. Аднак да яе неабходна падрыхтаваць дадатак, які пацвярджае факты парушэнняў, што былі зафіксаваны ў працэсе выбарчай кампаніі», — падкрэсліў Кастусёў.

Паводле слоў палітыка, над зместам дадатку працуюць каманды ўсіх былых кандыдатаў у прэзідэнты. «Юрысты абяцалі закончыць гэтую работу сёння, але не паспелі. Сказалі, што закончаць заўтра», — адзначыў Кастусёў.

Ён заявіў, што «гэта працаёмкі працэс — сабраць відэазапісы парушэнняў, іншыя матэрыялы». Чакаецца, што заява аб прызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі паступіць у ЦВК 22 снежня.

У аўторак сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік паведаміў БелаПАН, што ніхто з былых кандыдатаў у прэзідэнты пакуль не абскардзіў вынікі выбараў. Ён падкрэсліў, што падаваць скаргу аб прызнанні выбараў несапраўднымі былыя кандыдаты ў прэзідэнты могуць не пазней чым на трэці дзень пасля выбараў, прычым асабіста. Акрамя таго, кандыдат можа аспрэчыць рашэнне Цэнтрвыбаркама ў Вярхоўным судзе на працягу дзесяці дзён.

«Думаю, скаргі ўжо наўрад ці паступяць», — выказаў меркаванне Лазавік.

Падзяліцца навіной: 
Андрэй Кажамякін, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў паведаміў БелаПАН, што рыхтуе заяву ў ЦВК аб прызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі. «Гэтая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика