Затрымалі і судзяць Пашкевіча, Жыгалку, Кіркевіча, Дамарад, Мацкевіча — за пратэст каля Акрэсціна
28.12.2010 00:00
—
Новости Политики
|
Сёння зранку актывіст Міхась Пашкевіч перастаў адказваць на тэлефонныя званкі. Сябры затурбаваліся, калі ён не з’явіўся на акцыю салідарнасці ля КДБ, якая распачалася, а 9.15 раніцай у панядзелак. Нагадаем, што гэта ўжо чацвёртае затрыманне Міхася ад 19 снежня. У папярэдніх выпадках актывіста адпаускалі пасля непрацяглых гутарак. Ёе сам лічыць, што спецслужбы такім чынам хочуць дыскрэдытаваць яго ў вачах паплечнікаў. Прыкладна ў 12.40 Міхась Пашкевіч даслаў у Рэдакцыю «Нашай Нівы» смс з інфармацыяй, што яго судзяць у судзе Маскоўскага раёну сталіцы за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце ля сценаў Акрэсціна 21 снежня. Цікава, што пасля таго пікету Пашкевіча затрымлівалі міліцыянты. Аднак пасля паўгадзіннай гутаркі адпусцілі. Пашкевіч таксама паведаміў, што разам з ім сёння будуць асуджаныя моладзевыя актывіста А.Жыгалка, А.Кіркевіч, В.Дамарад, М.Мацкевіч і З.Шурхай. Падзяліцца навіной:
АП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння зранку актывіст Міхась Пашкевіч перастаў адказваць на тэлефонныя званкі. Сябры затурбаваліся, калі ён не з’явіўся на акцыю салідарнасці ля КДБ, якая...
|
|