Лукашэнка «ўдакладніў», але Лябедзьку не выпусціў
29.12.2010 00:00
—
Новости Политики
|
Мінуў тыдзень пасля сустрэчы Яраслава Раманчука з Аляксандрам Лукашэнкам, а вынікаў няма. 20 снежня экс-кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука на пару слоў запрасіў кіраўнік Беларусі. Галоўным пытаннем непрацяглай размовы стаў лёс старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, якога забралі з кватэры пасля Плошчы. Раманчук прасіў вызваліць аднапартыйца. «Я не ў курсе справы. Зараз удакладню, дзе знаходзіцца, пры якіх абставінах. Але ў мяне права адпускаць людзей няма. Я табе абяцаю: заўтра, сёння ўжо не паспею»,— сказаў Лукашэнка прыязным голасам перад тэлекамерамі. Анатоль Лябедзька ўжо другі тыдзень знаходзіцца ў ізалятары КДБ. Яму інкрымінуюць арганізацыю масавых беспарадкаў 19 снежня ў Мінску. Разам з ім абвінавачваюцца яшчэ 24 асобы. У СІЗА КДБ Лябедзька абвясціў галадоўку і адмовіўся даваць паказанні. Вядома, што сёння на кватэры старшыні АГП супрацоўнікі спецслужбаў правялі ператрус. Падзяліцца навіной:
КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінуў тыдзень пасля сустрэчы Яраслава Раманчука з Аляксандрам Лукашэнкам, а вынікаў няма.
|
|