Суд адмовіў Някляеву ў змене меры стрымання. 21.by

Суд адмовіў Някляеву ў змене меры стрымання

07.01.2011 00:00 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Суд Цэнтральнага раёна Мінска адхіліў скаргу адваката Ўладзіміра Букштынава аб змене меры стрымання яго падабароннаму, былому кандыдату ў прэзідэнты Уладзіміру Някляеву.

Судовае паседжанне прайшло 6 студзеня ў закрытым рэжыме. Букштынаў паведаміў журналістам, што прасіў разгледзець скаргі Уладзіміра Някляева, які ў цяперашні час знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ, аднак гэтую просьбу не задаволілі.

Суд прыняў рашэнне меру стрымання пакінуць ранейшай. Па словах адваката, галоўным матывам такога рашэння стала тое, што Някляеў абвінавачваецца ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства.

Нагадаем, разам з іншымі шасцю экс-кандыдатамі Уладзімір Някляеў абвінавачваецца ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках (арт. 293 Крымінальнага кодэкса).

У Букштынава ёсць адзін дзень на абскарджванне гэтага рашэння ў вышэйстаячай інстанцыі.

«Я лічу прынятае судом Цэнтральнага раёна рашэнне аб адмове ў задавальненні маёй скаргі неабгрунтаваным і абавязкова абскарджу яго ў Мінскім гарадскім судзе», — заявіў адвакат.

Як паведамлялася раней, скарга была пададзеная 3 студзеня. Да яе прыкладалася выпіска з лячэбнай установы аб захворваннях палітыка. «Па маіх дадзеных, Някляеў зараз знаходзіцца ў камеры СІЗА КДБ, у шпіталь яго не змяшчалі», — сказаў Букштынаў 5 студзеня.

Някляеў быў моцна зьбіты вечарам 19 снежня каля офіса кампаніі «Гавары праўду!» на вуліцы Няміга, за гадзіну да пачатку акцыі пратэсту апазіцыі супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання. У момант збівання палітык яшчэ знаходзіўся ў статусе кандыдата ў прэзідэнты.

У ноч на 20 снежня супрацоўнікі спецслужбаў даставілі яго з лякарні ў следчы ізалятар КДБ. 29 Снежня Някляеў перанёс гіпэртанічны крыз.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адвакат Уладзімір Бурштынаў збіраецца дабівацца вызвалення экс-кандыдата ў прэзідэнты з СІЗА КДБ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика