Сяргей Мартынаў знаходзіцца з візітам у Бруселі
11.01.2011 00:00
—
Новости Политики
|
Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў 10 студзеня знаходзіцца з візітам у Бруселі, паведаміў БелаПАН Праграму і тэрміны візіту ён паведаміць адмовіўся. «Міністр працуе згодна са сваім графікам рабочых сустрэч і кансультацый. Мы можам пацвердзіць, што частка гэтых сустрэч пройдзе ў Бруселі. Больш падрабязную інфармацыю распаўсюджваць не будзем. Калі мы палічым неабходным праінфармаваць вам, мы праінфармуем», — заявіў Аб тым, што Мартынаў павінен наведаць на гэтым тыдні Брусель, паведаміла 7 студзеня Польскаму агенцтву друку (PAP) Мая Качыянчыч, Яшчэ раней дыпламатычныя крыніцы ў Бруселі паведамлялі PAP, што візіт адбудзецца па ініцыятыве беларускага боку. Акрамя Эштан, Мартынаў нібыта хоча сустрэцца з еўракамісарам па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле. Паводле інфармацыі крыніцы, Мартынаў і Фюле звязваліся на мінулым тыдні па тэлефоне. Нагадаем, 7 студзеня прадстаўнікі краін — членаў ЕС пастанавілі пачаць падрыхтоўку рашэння аб аднаўленні візавых санкцый у дачыненні да прадстаўнікоў беларускай дзяржавы. Цяпер вызначаецца спіс асоб, якіх маглі б закрануць санкцыі, каб кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў краін — членаў ЕС змаглі прыняць канчатковае рашэнне ў ходзе пасяджэння ў Бруселі 31 студзеня. Падзяліцца навіной:
Таццяна Каравянкова, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праграма не паведамляецца, але кіраўнік МЗС мае сустрэцца з Кэтрын Эштан.
|
|