Нідэрландскія парламентарыі супраць візіту Мартынава ў Брусэль
11.01.2011 00:00
—
Новости Политики
|
Некалькі дэпутатаў парламента Нідэрландаў ад Адпаведная заява з’явілася, у прыватнасці, на сайце дэпутата Гэнка Яна Ормелa. Ён і яго калега па партыі Пітэр Омтзігт задалі адпаведныя пытанні міністру замежных справаў Уры Розенталю падчас парламенцкіх слуханняў. Найвышэйшы прадстаўнік ЕС у пытаннях знешняй палітыкі Кэтрын Эштан мае намер сёння прыняць Мартынава на ягоную просьбу. Еўрасаюз і ЗША разглядаюць пытанне аб увядзенні санкцый адносна афіцыйнага Мінска. Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан заявіла пра магчымасць санкцый, уключна з забаронай на ўезд у ЗША Аляксандру Лукашэнку і ягоным паплечнікам. Зараз дзейнічаюць амерыканскія эканамічныя санкцыі адносна беларускага канцэрну «Белнафтахім», а таксама еўрапейскія візавыя санкцыі адносна 5 беларускіх дзейных і былых чыноўнікаў. Адносна яшчэ 36 беларускіх чыноўнікаў, уключна з Аляксандрам Лукашэнкам, візавыя санкцыі ЕС замарожаныя. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькі дэпутатаў парламента Нідэрландаў ад Хрысціянска-дэмакратычнай партыі выступілі з заявамі наконт немэтазгоднасці візіту кіраўніка МЗС Беларусі...
|
|