Сяргей Вазняк «адаптаваўся» да ўмоваў СІЗА
15.01.2011 00:00
—
Новости Политики
|
13 студзеня адвакат Ларыса Атаманчук удзельнічала ў следчых дзеяннях з удзелам свайго падабароннага — даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Сяргея Вазняка. «Выглядае добра, адчувае сябе добра. Умовы цяжкія, але адаптаваўся да ўмоваў СІЗА і ўспрымае знаходжанне там як службу ў войску», — расказала Ларыса Атаманчук. Сяргей Вазняк затрыманы раніцай 20 снежня, змешчаны ў СІЗА КДБ, яму выстаўленае абвінавачанне ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках. З моманту затрымання да гэтага часу знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Як сказала Ларыса Атаманчук, у Сяргея Вазняка знаходжанне ў СІЗА КДБ асацыюецца з месцам навучання — Свярдлоўскім Падабаронны здаровы, у леках не мае патрэбы. Ва ўсялякім выпадку, перадачы да Сяргея Вазняка даходзяць. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13 студзеня адвакат Ларыса Атаманчук удзельнічала ў следчых дзеяннях з удзелам свайго падабароннага — даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра... |
|