Лукашэнка даручыў Бакіеву вытворчасць зброі?
15.01.2011 00:00
—
Новости Политики
|
Паводле інфармацыі кіргізскага выдання «Асман Прэс», беглы прэзідэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў, які летась атрымаў палітычны прытулак у Беларусі, дачакаўся ад Аляксандра Лукашэнкі яшчэ аднаго падарунка — працы. Па звестках журналістаў, Лукашэнка прызначыў Бакіева дырэктарам аднаго з заводаў Аднак іншае агенцтва — «Азаттык» — абвяргае гэтую інфармацыю. Па звестках «Азаттык», Бакіеў зараз разам са сваёй сям’ёй пражывае ў Мінску і нічым не займаецца. Неўзабаве пасля з’яўлення ў Беларусі, у траўні 2010 года, Курманбек Бакіеў наладзіў у Мінску прэсавую канферэнцыю, на якой заявіў, што зоймецца бізнэсам. Меркавалася, што ён адкрые завод па выпуску цацак. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле інфармацыі кіргізскіх СМІ зрынуты прэзідэнт Кыргызстану кіруе ў Беларусі прадпрыемствам ВПК.
|
|